Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сказаў пра нецікавыя выбары ў Расеі і пагрозу тэрарызму ў Сярэдняй Азіі


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў СНД

А яшчэ пра допінг і Алімпіяду, пра Сырыю і Ерусалім.

Падчас візыту ў Расею на нефармальную сустрэчу кіраўнікоў краінаў СНД у гадавіну распаду СССР і ўтварэньня СНД Аляксандар Лукашэнка выказаўся пра расейскія і міжнародныя справы. Ягоныя словы перадае ТАСС.

Пра прэзыдэнцкія выбары ў Расеі

«Натуральна, што гэта, як і ў нашых дзяржавах, заўсёды абвастрэньне палітычнай барацьбы, што, напэўна, натуральна. Асаблівасьць палягае ў тым, што мы ўпэўненыя, што гэтая палітычная барацьба ня будзе вострай і драматычнай, як некалі было ў расейскай гісторыі, і гэта вялікая заслуга прэзыдэнта Расеі».

Навальнаму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Расеі, ён заклікаў да «выбарчага страйку»

Сабчак дапусьцілі да ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта Расеі

«Мы ня будзем казаць пра пэрспэктывы, выдатна разумеючы іх. Расейскі народ, думаю, правільна вырашыць гэтыя праблемы».

«Пастарайцеся зрабіць так, каб гэтая стабільнасьць [у дачыненьнях Беларусі і Расеі. — РС] захавалася і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Мы жадаем Вам посьпехаў».

Пра тэрарызм у Сырыі і пагрозу тэрарызму ў былым СССР

«Тое, што Расея выратавала Сырыю і захавала дзяржаву гэтую... калі б не ўмяшаньне РФ, думаю, што гэтай дзяржавы не было б наагул. Там трэба будзе шмат працы, але нацэленасьць у ініцыятыве РФ для кансалідацыі здаровых сілаў, умацаваньня гэтай дзяржавы, палітычных разьвязаньняў, скліканьняў кангрэсу нацыянальнага дыялёгу — гэта вялікі ўклад вашай дзяржавы ў рашэньне тых праблемаў, што існуюць у Сырыі».

У адміністрацыі ЗША ня вераць заявам расейскіх уладаў аб разгроме «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі

53 цывільныя, у тым ліку 21 дзіця, загінулі ад расейскага авіяўдару ў Сырыі

Расея заблякавала расьсьледаваньне прымяненьня хімічнай зброі ў Сырыі

«Таджыкістан, Узбэкістан, Туркмэністан, дый Казахстан і Кіргізстан — дзяржавы, што могуць апынуцца пад прыцэлам тэрарыстычных арганізацыяў. Думаю, што ў АДКБ гэтае пытаньне стане ў парадак дня».

Пра прызнаньне Ерусаліма як сталіцы Ізраілю ўладамі ЗША

«Мы таксама салідарныя з вашай [каму адрасавана, не ўдакладняецца. — РС] пазыцыяй наконт Ерусаліму. Мне цяжка, вядома, цяпер ацэньваць, у мяне ў галаве, шчыра кажучы, не ўкладаецца рашэньне Дональда з нагоды Ерусаліма. Можа, за гэтым нешта крыецца, чаго яшчэ ня бачым. Але рашэньне зь першага погляду здаецца крыху дзіўным.

МЗС Беларусі ня будзе пераносіць амбасаду ў Ерусалім

Беларусь прагаласавала за рэзалюцыю з асуджэньнем прызнаньня Трампам Ерусаліма сталіцай Ізраілю

Нельга разбураць мір, які дастаўся гэтай зямлі такою цяжкою працаю. Нельга разбураць, гэта галоўнае, трэба трымацца рашэньня ААН. Тут кансалідацыя поглядаў у нас абсалютная».

Пра Алімпіяду і допінг

«Мы абсалютна вас падтрымліваем у тым, што падобныя рэчы недапушчальныя ў пляне допінгу, але ўжываць захады трэба да тых, хто гэтым займаецца. А калі за руку не злавілі, ня злоўлены — ня злодзей, то няма чаго трубіць на ўвесь сьвет і ўжываць падобныя санкцыі».

За што Расею адхілілі ад Алімпіяды? Адказы на галоўныя пытаньні пра допінгавы скандал

Алімпіяда ў Рыё — безь беларускіх весьляроў

«Беларусы таксама да Рыё [Алімпійскіх гульняў 2016 году. — РС] рыхтаваліся, асабліва весьляры — наймацнейшы бок беларускага спорту. Нас дыскваліфікавалі і ўжытыя былі санкцыі. Праз два-тры месяцы [насамрэч праз паўгода. — РС] мы дамагліся ў судзе праўды, але час мінуў».

«Мы гэта ўсё праходзілі, упэўнены, што гэтаксама будзе з РФ. Вы павінны ведаць, што мы ў гэтай барацьбе вас падтрымліваем, займаем тую ж пазыцыю ў барацьбе з допінгам, але караць трэба тых, хто вінаваты. Ня ведаеце, хто вінаваты, — ня трэба палітызаваць гэты працэс. Гэта інакш не ўспрымаецца, як палітычныя санкцыі супраць краіны».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG