Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм вынес папярэджаньне «Нашай ніве»


«Наша ніва» пачатку XX стагодзьдзя ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча. Ілюстрацыйнае фота
«Наша ніва» пачатку XX стагодзьдзя ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне газэце «Наша ніва» за «распаўсюд інфармацыі, здольнай нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі», паведамляецца на сайце выданьня. Ліст з подпісам міністаркі інфармацыі датаваны тым жа днём, калі папярэджаньне атрымаў партал Tut.by.

Папярэджаньне вынесенае не за артыкул, як у выпадку Tut.by, а за 8 камэнтароў пад артыкуламі (паводле цяперашніх законаў, СМІ нясуць адказнасьць і за камэнтары на сваіх сайтах). Камэнтары, паводле «Нашай нівы», зьмяшчалі рэзкія выказваньні на адрас уладаў і выканаўцаў затрыманьняў, расклад несанкцыянаваных акцыяў, ацэнкі фізычнага стану ўладаў, рэзкую крытыку помніку царскаму гарадавому ў Менску.

Гэта ня першы раз, калі «Наша ніва» атрымлівае папярэджаньне Мінінфарму. Аднойчы, у 2010 годзе, газэта атрымала за тыдзень два папярэджаньні — а пасьля двух папярэджаньняў на год улады маюць права закрыць выданьне. Яшчэ адно папярэджаньне «Наша ніва» атрымала ў 2011 годзе.

Дынько: папярэджаньне мела нумар 3 — папярэдзілі яшчэ кагосьці

Шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько кажа Свабодзе, што з вынясеньнем папярэджаньня «Наша ніва» ня будзе мяняць ні палітыку мадэраваньня камэнтароў, ні палітыку самога выданьня — толькі больш пільна мадэраваць камэнтары.

Андрэй Дынько, архіўнае фота
Андрэй Дынько, архіўнае фота

Ён зьвяртае ўвагу на тое, што папярэджаньне «Нашай нівы»мела №3, а за гэты год вядома пакуль толькі пра папярэджаньні Tut.by і «Нашай ніве»:

«Гэта значыць, што яшчэ камусьці было вынесенае папярэджаньне, яшчэ нейкаму рэсурсу. Можа, пра гэта стане вядома сёньня ці заўтра», — мяркуе Дынько.

Але Дынько ня думае, што праз папярэджаньні Мінінфарм хоча закрыць «Нашу ніву»:

«Было б дзіўна, калі б улады паспрабавалі закрыць адзін з самых папулярных парталаў краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG