Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль палову свайго даходу беларусы трацяць на харчаваньне


Больш за 40% выдаткаў у беларускіх сем’ях прыпадае на харчаваньне. Пра гэта сьведчаць дадзеныя выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця за 1 квартал гэтага году, якія прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.

«У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаваньне склала 41,7%. На набыцьцё нехарчовых тавараў — 29,8%, на аплату паслугаў — 25,5%», — гаворыцца ў паведамленьні.

Удакладняецца, што наяўныя рэсурсы ў разьліку на хатнюю гаспадарку склалі 983,5 рублёў на месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу — 1053,9 рубля на месяц, у сельскай мясцовасьці — 798 рублёў.

Грашовыя выдаткі ў разьліку на хатнюю гаспадарку ў 1 квартале бягучага году склалі 920,5 рублёў на месяц, зь якіх 704,3 рубля (або 76,5%) прыпадае на спажывецкія выдаткі.

У склад спажывецкіх выдаткаў не ўключаюцца падаткі і страхавыя ўнёскі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не зьвязаныя са спажываньнем, усе выдаткі на вытворчасьць сельгаспрадукцыі ў асабістай гаспадарцы, а таксама назапашваньне — банкаўскія ўклады, купля нерухомасьці і замежнай валюты.

XS
SM
MD
LG