Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі лічыць, што ня трэба спрашчаць сытуацыю з расейскай памежнай зонай


Скаргаў з боку беларускіх грамадзян на якія-колечы праблемы пры перасячэньні расейскай мяжы пакуль няма.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Менску 9 лютага прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык, перадае БелаПАН.

«Мы не драматызуем сытуацыю, але і ня схільныя яе спрашчаць. Мы адсочваем разьвіцьцё падзей і спадзяёмся, што кампэтэнтныя органы абедзьвюх краін змогуць у самыя кароткія тэрміны разабрацца ў сытуацыі і дамовіцца аб яе надзейным прававым урэгуляваньні, зыходзячы з інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі», — заявіў Мірончык.

Па словах Мірончыка, расейскі бок ніколі не прадʼяўляў Беларусі якіх-колечы прэтэнзій наконт увядзеньня пяцідзённага бязьвізавага рэжыму з 80 краінамі сьвету.

«Мне невядома пра нейкі фармалізаваны каталёг прэтэнзій, якія б перадаў расейскі бок у наш адрас і на якія мы б павінны былі неяк адказваць у фармалізаваным рэжыме», — заявіў Мірончык.

XS
SM
MD
LG