Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Грузіі прыбыў зь візытам у Беларусь


Міхаіл Джанэлідзэ (Mikheil Janelidze)
Міхаіл Джанэлідзэ (Mikheil Janelidze)

Міхаіл Джанэлідзэ правядзе перамовы зь беларускімі дыпляматамі, урадоўцамі і парлямэнтарамі.

4 верасьня распачынаецца афіцыйны візыт у Беларусь міністра замежных спраў Грузіі ў рангу віцэ-прэмʼера Міхаіла Джанэлідзэ. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе МЗС Беларусі.

Удакладняецца, што ў праграме кіраўніка грузінскай дыпляматыі заплянаваныя сустрэчы высокага ўзроўню, у тым ліку ва ўрадзе, у Нацыянальным сходзе і Міністэрстве замежных спраў.

Перадусім будуць абмеркаваныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, актывізацыя гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня, разьвіцьцё парлямэнцкіх сувязяў і рэалізацыя сумесных праектаў.

Па выніках перамоваў у МЗС плянуецца падпісаньне праграмы супрацоўніцтва паміж замежнапалітычнымі ведамствамі на 2018-2019 гады.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, у першым паўгодзьдзі 2017-га таваразварот Беларусі з Грузіяй перавысіў 53 мільёны даляраў і ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году павялічыўся амаль на 30%. Пры гэтым прырост экспарту склаў 28% (45 мільёнаў даляраў), імпарт — на 25% (8,4 мільёны даляраў. Сальда дадатнае ў памеры 36 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG