Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі чакае ад Кіева тлумачэньняў адносна новых правілаў уезду ва Ўкраіну


Міністэрства замежных спраў Беларусі адсочвае прынятае ва Ўкраіне рашэньне адносна ўезду замежнікаў, заявіў прадстаўнік МЗС Дзьмітрый Мірончык.

Ён дадаў, што пакуль афіцыйна ўкраінскі бок «ні пра што не паведамляў».

«Але мы зыходзім з таго, што адпаведная інфармацыя паступіць загадзя. Абмен такой інфармацыяй прадугледжаны двухбаковым пагадненьнем аб бязьвізавых паездках», — адзначыў прэс-сакратар МЗС Беларусі.

Сёньня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у дзеяньне рашэньне па ўзмацненьні кантролю за ўездам ва Ўкраіну. Згодна з указам прэзыдэнта, урад павінен прапрацаваць у двухмесячны тэрмін мэханізм увядзеньня папярэдняга электроннага паведамленьня замежнікам наконт уезду ва Ўкраіну^; ажыцьцяўленьня ўезду-выезду з Украіны замежнікаў, у тым ліку грамадзян Расеі, па замежных пашпартах, якія маюць бескантактавы электронны носьбіт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG