Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянтам падвысяць заробкі на 10%. Тым, якіх ня звольняць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі заплянаванае скарачэньне штату Міністэрства ўнутраных справаў. Як распавёў агенцтву «Менск-навіны» кадравік ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Раманюк, на зэканомленыя сродкі падвысяць заробкі «нескарочаным».

Раманюк згадвае, што па загадзе міністра ўнутраных справаў дзеля скарачэньня штату быў створаны адмысловы «аддзел рэформаў і разьвіцьця». На сёньня ў тым ліку пастаўленая задача скараціць на 10% кіроўны апарад ГУУС — ня толькі шэраговых супрацоўнікаў. Штат участковых міліцыянтаў скарачаць не плянуецца.

Хоць раней гаворка вялася пра эканомію бюджэтных сродкаў, калі верыць Раманюку, зэканомленыя сродкі цяпер плянуецца накіраваць на «забесьпячэньне дзейнасьці органаў унутраных справаў». У тым ліку грошы перанакіруюць на заробкі супрацоўнікаў і «грамадзянскага пэрсаналу», а таксама тэхнічнае забесьпячэньне. Паводле Раманюка, «пакуль што гаворка ідзе аб павелічэньні штомесячнага даходу праваахоўнікаў на 10%».

У мэтах эканоміі сродкаў, зь якіх плянуецца падвысіць заробкі, будзе зьмяншацца колькасьць «атэставаных» супрацоўнікаў: такіх, якія маюць ільготнае пэнсійнае забесьпячэньне, магчымасьць паляпшэньня жыльлёвых умоваў, дзяржаўную страхоўку, надбаўкі за званьне і іншае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG