Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогеру-«дармаеду» Максіму Філіповічу прысудзілі 13 сутак завочна


Максім Філіповіч

Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзіў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.

У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля 13 сакавіка былі асуджаныя Віктар Рубцоў і Максім Філіповіч. Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3, які адбыўся ў Гомелі 19 лютага.

Віктар Рубцоў атрымаў 14 сутак арышту.

Максім Філіповіч — 13 сутак. Яго самога на судзе не было. Сувязі зь ім няма. 11 сакавіка падчас акцыі пратэсту ў Пінску Максіма Філіповіча спрабавалі затрымаць людзі ў цывільным.

33-гадовы блогер з Гомеля Максім Філіповіч стаў вядомы пасьля актыўнага асуджэньня «дармаедзкага» дэкрэту № 3, ахвярай якога стаў ён сам.

20:45 Максіма Філіповіча затрымалі ў доме бацькоў пад Гомелем. Ён вёў жывую трансьляцыю затрыманьня ў фэйсбуку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG