Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе адкрылі «біткойназдабыўны гатэль»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларуская кампанія «Энэргаактыў» прапанавала арэнду памяшканьняў для «здабычы» крыптавалютаў. Паслугу прэзэнтуюць як «майнінг-гатэль».

Пляцоўка ў Лідзе плошчай 2250 м² мае «натуральную сыстэму ахалоджваньня і вэнтыляцыі» і дадатковыя кандыцыянэры, магутнасьць энэргасеткі да 1,2 МВт, тэрыторыя агароджаная, уваход праз прапускны пункт, відэаназіраньне, прапануецца страхоўка.

Паводле нядаўняга «ІТ-дэкрэту», у Беларусі легалізаваныя здабыча, пакупка і продаж крыптавалютаў. Да 2023 году апэрацыі з крыптавалютамі не абкладаюцца падаткамі, ня лічацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю, калі імі займаецца фізычная асоба.

Ці можна біткойнамі плаціць за тавары і паслугі ў Беларусі

Нацбанк забараняе карыстацца крыптавалютамі як сродкам аплаты (забараніць купляць за тыя ж біткойны тавары і паслугі, толькі мяняць біткойны на «звычайныя» грошы), а прэм’ер-міністар заяўляў, што допуск крыптавалютаў ва ўнутранае абарачэньне «не разглядаецца».

Нягледзячы на гэта, БелАЗ гатовы прадаваць свае машыны за крыптавалюты, а акадэмікі цалкам сур’ёзна прапануюць пусьціць энэргію БелАЭС на майнінг крыптавалютаў.

«Поле, падобнае да міннага». 6 галоўных пытаньняў да легалізацыі крыптавалютаў у ІТ-дэкрэце

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG