Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка жадае ўзяць пад дзяржаўны кантроль сацыяльныя пратэсты і палохае Майданам


«Эўрамайдан» у Кіеве, 2013 год

Аляксандар Лукашэнка 9 сакавіка на нарадзе аб актуальных пытаньнях разьвіцьця Беларусі закрануў тэму масавых акцыяў апошняга часу:

«Вызначце ў гарадах тую плошчу, на якую людзі могуць прыйсьці і выказаць сваю думку. Там будуць начальнікі вэртыкалі ўлады».

«Калі паклікалі туды (на плошчу — РС.) начальніка, ён там мусіць быць. І ня дай бог гэтага начальніка хтосьці там абразіць. Міліцыя мусіць зафіксаваць падобную абразу і прыняць жэстачайшыя меры».

«Майдана ў Беларусі ня будзе. Людзі, якія будуць удзельнічаць у акцыях пратэсту, будуць гарматным мясам, масоўкай. Яны ж не з палітычнымі лёзунгамі туды ідуць. А 300–400 чалавек на чале з нашымі адмарозкамі, якія езьдзілі ў Кіеў, — яны будуць правакаваць. Яны знойдуць 10–20 прафэсіяналаў, якія ў Кіеве адкрылі стральбу. Таму працаваць трэба на папярэджаньне».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG