Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка патрабуе: У Беларусі працаваць мусяць усе


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка загадаў дзяржаўным органам працаўладкаваць усіх грамадзян Беларусі да 1 траўня.

Да вызначанай даты мясцовыя ўлады мусяць вызначыць, хто не працуе з прычыны асацыяльнага ладу жыцьця, а хто страціў крыніцу легальнага заробку празь нешчасьлівыя абставіны. Асацыялам Лукашэнка прыгразіў прымусам да працы, астатнім загадаў дапамагчы.

Лукашэнка папярэдзіў, што пасьля 1 траўня будзе асабіста сустракацца з тымі, хто ўсё яшчэ будзе бяз працы.

«І ня дай бог пасьля 1 траўня такія людзі будуць», — сказаў Лукашэнка падчас нарады па актуальных пытаньнях разьвіцьця Беларусі.

Сярод іншага Аляксандар Лукашэнка прапанаваў не выкарыстоўваць для прыбіраньня тэхніку, а замяніць яе больш таннай людзкой працай.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG