Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дзяржаўныя органы пачалі закупляць сродкі абыходу блякаваньняў «Роскомнадзора»


© Shutterstock
© Shutterstock

На сайтах расейскіх дзяржаўных закупак пачалі зьяўляцца тэндэры на набыцьцё VPN-сэрвісаў, якія дазваляюць абыходзіць блякаваньні сайтаў і онлайн-службаў, адзначаюць Znak.com і «Фонтанка».

Сярод тых, каму спатрэбіліся сродкі абыходу блякаваньняў, «Росгвардия» (расейскае войска), галоўнае ўпраўленьне МУС, дзяржаўны энэргетычны холдынг «Русгидро», пэнсійны фонд, «Россельхозбанк», мэтрапалітэн Санкт-Пецярбургу і ўпраўленьне лясамі Ленінградзкай вобласьці, цэнтральныя раённыя бальніцы, санаторыі.

На абыход блякаваньняў дзяржаўныя ведамствы гатовыя патраціць дзясяткі і сотні тысяч бюджэтных даляраў. Пры гэтым «Роскомнадзор» абяцаў блякаваць у тым ліку VPN-сэрвісы «за экстрэмізм і заклікі да масавых беспарадкаў».

Закупліваньне адбываецца на тле барацьбы «Роскомнадзора» з мэсэнджэрам Telegram, які адмаўляецца (і ня мае тэхнічнай магчымасьці) даць ФСБ доступ да перапіскі ўсіх карыстальнікаў. Ведамства ў спробах заблякаваць мэсэнджэр парушала працу сэрвісаў Amazon, Google і Microsoft, нават свайго ўласнага сэрвісу, але дагэтуль Telegram працуе ў Расеі безь вялікіх збояў. Тым часам «Роскомнадзор» прыгразіў заблякаваць Facebook у Расеі ў 2018 годзе.

Паводле зьвестак расейскіх СМІ, сапраўдная нагода блякаваньня Telegram — пляны стваральніка мэсэрджэра Паўла Дурава на стварэньне ўласнай крыптавалюты.

«Ён можа вывесьці людзей на вуліцу». Павел Дураў і яго армія

Блякаваньне Tor у Беларусі падвысіла колькасьць ягоных карыстальнікаў

Альтэрнатывы Скайпу, якіх не чытаюць зладзеі і КДБ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG