Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У нашых сілах — спыніць вайну»: маці расейскага і ўкраінскага вязьняў зьвярнуліся да Пуціна і Парашэнкі


Маці ўкраінца Станіслава Клыха і расейца Віктара Агеева запісалі ў Кіеве супольны відэазварот да прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі з просьбамі памілаваць і вызваліць іх сыноў, а таксама спыніць вайну.

Зварот апублікавала расейская «Новая газета».

Расійскі яфрэйтар Віктар Агееўбыў узяты ў палон украінскімі вайскоўцамі ў Луганскай вобласьці 24 чэрвеня. Ён пацьвердзіў, што быў адпраўлены ў Данбас неўзабаве пасьля падпісаньня кантракту аб службе ў расейскай арміі, а як толькі ён перасек украінскую мяжу, то амаль адразу падпісаў кантракт з самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікай». У Мінабароны Расіі сьцьвярджаюць, што Агееў — не кантрактнік, а толькі прайшоў тэрміновую службу і быў дэмабілізаваны ў траўні 2016 году. Улады Ўкраіны абвінавачваюць Агеева ў тэрарызьме.

Грамадзянін Украіны Станіслаў Клых быў затрыманы на тэрыторыі Расіі ў 2014 годзе паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях супраць фэдэральных сілаў падчас першай чачэнскай вайны зімой 1994–1995 гадоў, а таксама ў забойстве расейскіх вайскоўцаў. У траўні мінулага году яго прысудзілі да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Сам Клых віну адмаўляе, а яго родныя і сябры настойваюць, што асуджаны ніколі ня быў у Чачні.

Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Станіслава Клыха палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG