Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 ліпеня пачынаецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну, мяркуюцца яго перамовы з Пятром Парашэнкам. Папярэдняя сустрэча двух кіраўнікоў дзяржаваў адбылася ў красавіку сёлета з нагоды гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, сустрэча пачалася ў Чарнобылі, завяршылася на Гомельшчыне.

Некалькі фактаў пра суседнюю краіну і яе лідэра

Пятро Парашэнка

АДУКАЦЫЯ

  • Факультэт міжнародных адносінаў і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага унівэрсытэту
  • Кандыдат юрыдычных навук

МІЛЬЯРДЭР

  • Уладальнік вялікай бізнэс-імпэрыі, паводле рэйтынгу Forbes (чэрвень 2014), Парашэнка, маючы багацьце ў памеры $ 1,3 млрд, займаў 6-е месца сярод найбагацейшых людзей Украіны
  • У бізнэс-імпэрыю Парашэнкі ўваходзяць кандытарская карпарацыя ROSHEN, актывы ў сфэры камунікацыяў, у судабудаўніцтве, у аграрным сэктары, у галіне страхаваньня.

МУЖ І БАЦЬКА

Пятро Парашэнка з жонкай Марынай, дзецьмі Яўгеніяй, Аляксандрай і Міхаілам
Пятро Парашэнка з жонкай Марынай, дзецьмі Яўгеніяй, Аляксандрай і Міхаілам

Жонка:

Марына, урач-кардыёляг, кандадат мэдычных навук. Старшыня рады «Дабрачыннага фонду Пятра Парашэнкі».

Дзеці:

  • Аляксей (1985),
  • Яўгенія і Аляксандра (2000),
  • Міхаіл (2001)

ЗАЦІКАЎЛЕНЬНІ

Кандыдат у майстры спорту СССР па дзюдо

ДЭПУТАТ

Упершыню стаў дэпутатам у 1998 годзе па сьпісе Сацыял-дэмакратычнай партыі Украіны. Быў дэпутатам у Вярхоўных радах III, IV, V, VII скліканьняў.

ПАЛІТЫК І ЧЫНОЎНІК

  • 2001 — адзін з сузаснавальнікаў Партыі рэгіёнаў
  • 2005 — кіраўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны,
  • 2009-2010 — міністар замежных справаў
  • 2012 — міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю

РЭВАЛЮЦЫЯНЭР

  • Адна з ключавых асобаў прэзыдэнцкай кампаніі Віктара Юшчанкі і «аранжавай рэвалюцыі»
  • Адзін зь лідэраў «рэвалюцыі годнасьці» — Эўрамайдану ў 2013-2014 годзе.

ПРЭЗЫДЭНТ

У траўні 2014 году ў першым туры абраны прэзыдэнтам Украіны.

ПАРАШЭНКА І БЕЛАРУСЬ

  • У Менску ў 2009 у рангу міністра замежных справаў Украіны, сустракаўся з Лукашэнкам
  • У лютым 2015 у Менску ў часе перамоваў аб ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, удзельнічалі Пятро Парашэнка, прэзыдэнты Расеі і Францыі, канцлер Нямеччыны
  • У красавіку 2017 быў разам з Лукашэнкам у паселішчы Ляскавічы на Гомельшчыне
У красавіку 2017 на Гомельшчыне
У красавіку 2017 на Гомельшчыне

Візыт Лукашэнкі ў Кіеў: 6 складаных для Беларусі тэмаў у дачыненьнях з Украінаю

Лукашэнка пра Ўкраіну і Парашэнку

Трэба будзе ад Беларусі нешта — скажы, мы табе за суткі ўсё зробім, што ты папросіш. Усё, што прэзыдэнт Украіны ні прасіў, публічна кажу, мы заўсёды ўсё рабілі. І так будзе надалей. Для нас гэта не гульня. Ня толькі таму, што таваразварот, а таму, што мы суседзі, мы побач жывем, мы родныя людзі.

Украіна павінна заставацца адзінай, непадзельнай і цэласнай, але Крым дэ-факта сёньня — частка Расеі.

Усё, што адбылося і адбываецца ва Ўкраіне, мне катэгарычна агідна і не падабаецца з-за многіх прычынаў.

З-за асобасных прычынаў я вельмі балюча ўспрымаю гэтыя працэсы. Па-рознаму іх называюць: рэвалюцыйны пераварот, рэвалюцыя, захоп улады, неканстытуцыйны захоп улады. Ненармальна, калі такім чынам зьвяргаюць законную ўладу і ўстанаўліваюць новую.

Баевікоў, якія ваююць супраць украінцаў, трэба зьнішчаць. Але спачатку разьбярыцеся, бо пастраляеце сваіх.

Ужо зараз ва Ўкраіне адбываецца працьверазеньне, ня будзе Ўкраіна на Захадзе, яе там ніхто і не чакае.

Нам незалежнасць вельмі танна дасталася: усе народы ваявалі, сёння ваюе наша братэрская Ўкраіна.

Тут зусім побач, паміж Кіевам і Чарнігавам, закапаныя і карані маіх продкаў.

Парашэнка пра Беларусь і Лукашэнку

Дзякуючы нашаму з вамі эфэктыўнаму ўзаемадзеяньню сёньня ўжо ў гісторыю дыпляматыі ўвайшлі тэрміны „менскі фармат“, „менскі мэмарандум“, „менскі пратакол“ і „менскія дамоўленасьці“.

Ніхто і ніколі Ўкраіну і Беларусь не пасварыць.

Я падкрэсьліваю, што атрымаў цьвёрдае запэўненіваньне і пацьвярджэньне ад прэзыдэнта Беларусі — ніхто і ніколі ня зможа ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны. Гэтага не дапусьціць міралюбны народ Беларусі і дасьведчаны, высокадастойны прэзыдэнт Лукашэнка

Зыходзячы з вопыту, раіў бы Беларусі і краінам Балтыі быць гатовымі да любых сюрпрызаў з боку Масквы.

Цэны ў Беларусі і ва Ўкраіне

УЗАЕМНЫ ГАНДАЛЬ

Таваразварот Беларусі і Ўкраіны ідзе на рэкорд: больш за 2 мільярды даляраў за паўгода

Да пачатку тысячагодзьдзя узаемны таваразварот паміж дзьвюма краінамі складаў каля мільярда даляраў на год. Сальда — адмоўнае для Беларусі.

Пасьля прыходу прэзыдэнта Юшчанкі таваразварот стаў утрая большым. Сальда — станоўчым для Беларусі.

Пры прэзыдэнце Януковічы адбыўся двукратны рост у параўнаньні з часамі Юшчанкі. Беларусь прадавала Ўкраіне ледзь не на траціну больш, чым Украіна — Беларусі.

Пры прэзыдэнце Парашэнку, узаемны гандаль зьнізіўся. У 2014-2016 таваразварот складаў у сярэднім 4 мільярды даляраў на год. Дысбалянс ва ўзаемным гандлі зьменшыўся.

«Украіна прывязвае да сябе Беларусь эканамічна, бо інакш уплываць на Лукашэнку ня можа»

ПАРАЎНАНЬНЕ

Сярэдні заробак ў Беларусі і ва Ўкраіне (чэрвень 2017)

  • Беларусь 795 рублеў (407 $)
  • Украіна 6840 грыўняў (263 $)

Камунальныя плацяжы за двухпакаёвую кватэру ў сталіцы

  • Беларусь 79 руб (41 $)
  • Украіна 2452 грыўні (94 $)

Спажываньне алькаголю (2015)

  • Беларусь 17.5 літар умоўнага сьпірту на душу насельніцтва
  • Украіна 13.9 літра умоўнага сьпірту на душу насельніцтва

Самазабойствы (2015)

  • Беларусь 19.1 на 100 тысячаў насельніцтва
  • Украіна 16.6 на 100 тысячаў насельніцтва

Свабода прэсы (паводле «Рэпартэраў бязь межаў», ахоп 190 краінаў)

  • Беларусь157 месца
  • Украіна107 месца

10 малавядомых фактаў пра дачыненьні Беларусі і Ўкраіны

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG