Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АСССК: Лібіда, Мартыда, Зімоўскі і фоткі з Саньнікавым


Стась Карпаў
Стась Карпаў

Агляд сацыяльных сетак ад Стася Карпава на Радыё Свабода

Ну, калі Радыё Свабода прапанавала зрабіць агляд сацсетак і блогаў, — я спачатку зацікавіўся, а пасьля азадачыўся. І фармат, здаецца, ня мой. І адрасна рэфлексаваць на чужую мазгавую дзейнасьць я ня тое, каб умеў. Ды і наагул: па маіх сьціплых назіраньнях сьвет складаецца з му**коў і б**ванаў адсоткаў на 90, і натуральна, што ў фэйсбуках прапорцыя будзе больш-менш адпаведнай.

Такім чынам, пачынаючы вывучаць сеціва ты аўтаматычна ж пачынаеш шукаць кнопку «не падабаецца», а ў маім выпадку, думаў я, ты павінен яшчэ і зь любоўю сыстэматызаваць усё, што яны пішуць. І прадставіць гэта бязадраснаму чытачу, які ў адпаведнасьці з маёй тэорыяй зь верагоднасцю ў 90% — таксама ясна хто.

Вядома ж, можна фільтраваць. Аналізаваць толькі тое, шо пішуць тыя два з паловай разумныя чалавекі, якія ў нас ёсьць, і паўтара харошых. Ладна. Але тады — дзе агляд?


Хто ёсьць наша ўсё?


Акрамя таго, падчас здымкаў «Рупара Эпохі» на «Нашай Ніве», я зразумеў, што наагул мець пэрсанальныя знаёмствы з тымі, пра каго пасьля трэба напісаць ці рабіць інтэрвію — страшна шкодна. Бо ты ўжо пачынаеш вагацца, сумнявацца, думаць, што «а вось лепей бы абысьці гэтую тэму», «варта выказацца мягчэй», і што «мы ўсе інтэлігентныя людзі». Ну, вось такі маленькі паразыт сядзіць і не дае рабіць тое, што хочацца. Зафрэндзіўшыся і пракамэнтаваўшы пару пастоў ці атрымаўшы некалькі лайкаў і камэнтаў — як пасьля кляйміць чалавека, нават, калі гэты чалавек, на твой погляд, варты самага непаліткарэктнага падсрачніка? Прадуктыўней сядзець у вечнай засадзе.

Ня ведаю, каго чытачы лічаць вартымі ўвагі і хто зьяўляецца нашым усім, таму скажу пра тыя рэчы, якія кідаліся пэрсанальна мне ў вочы апошнія дні, бо нават чытаючы камэнты, артыкулы і спасылкі на спасылкі на спасылкі на артыкулы — я думаю: хто гэтыя людзі?

А тэмы ў нас ўсё тыя ж). Лібіда і мартыда хвалюе розумы, хаця, вядома, пад нашым соўсам і мартыда не такое ўжо мартыда, і лібіда нейкае калічнае. Мартыдла і лібідла.


Міс Мінск. Лібіда.


Аляксей Шэйн, праяўляючы сілу духа адразу заявіў, што «Вось чаго не зьбіраюся рабіць, дык гэта ісьці глядзець на „пікантныя“ фота Міс Мінск, што мне так настойліва прапаноўвае сёньня ўся незалежная прэса».

А каб паглядзець, як мы ведаем цяпер, і ня трэба хадзіць.

Карацей, наша Міс Мінск апынулася для (як любілі казаць у нашым дзіцячым садку) «некаторых» недастаткова чыстай у духоўным плане.

Справа, вядома, гаспадарская, але сутнасьць пісаніны ў яе адрас не дазваляе паверыць у тое, што «некаторыя» маюць унутры сябе нейкую надзвычайную духоўнасць, а Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар Goals.by проста напісаў, што «Журы конкурсу „Міс Мінск — 2013“ інтуітыўна зрабіла самы аб’ектыўны выбар, які толькі магло зрабіць. Гэты выбар добра паказвае нашы норавы і густы. Стрыптызэркі, дзяўчаты go-go, разьвясёлыя тусоўшчыцы — менавіта яны дапамагаюць Менску ўмацаваць імідж горада, дзе можна добра адтапырыцца».

Ну, фіг яго ведае. Я і да гэтага часу не ўяўляю, як адтапырыцца ў Менску. Затое Віктар Марціновіч напісаў, што «гэта шок піянэра, які верыў у тое, што ягоная абраньніца, Лёля зь сёмага бэ, пісае не інакш, як духамі „Чырвоная Масква“, і вось раптам давялося пабачыць яе ў машыне з дарослымі каўказцамі: яна піла зь імі віно, а яны яе мацалі за цыцкі».

То бок — сказаў, скарыстаўшы, праўда, некалькі тысяч знакаў, што, аказваецца, прыгажосьць зьнешняя і ўнутраная — не адное і тое ж. І раз конкурс прыгажосьці — то і баста.

Блогер Дранік вось тут піша, што «Ну и сегодня мы многое поняли - не надо ходить в места где „три мохито“ и надо убивать всех кто приходит в такие места с г.. зеркалками. Никакой, блин, в этой стране прайваси. А если уж фоткаетесь со своим половым партнером в позе, что может быть оценена, как двусмысленная — ложите между собой учебник по основам государства и права и разрешение от епархиата РПЦ. И будем вам счастье и лютый вин».

Адмыслова не перакладаю, бо такі пафас, і сум, і крык душы з фэерычным «ложыце» напрыканцы — гэта песьня. І ўяўляецца мне краіна, дзе прайвасі для «іх» і іхных палавых партнэраў пачынаецца там, дзе яны групуюцца ў свой утульны статачак і труцца адно аб аднаго, забясьпечваючы нашую неэнэргетычную краіну неабходнымі мэгавольтамі...

Але жарты ў бок.

Уласна кажучы, на гэтую тэму выказваліся, пэўна, амаль усе, бо гэта надзвычай удзячная нагода выказацца канкрэтна, важка і адназначна, ні ў чым не разьбіраючыся. Нават я б мог выказацца, але мяне, напрыклад, проста шчыра радуюць 230 штук прафуканых даляраў і ўвесь дзяржаўны адміністрацыйны трагізм у гэтай сувязі.

І мне сэнтымэнтальна чакаецца, што гэта яшчэ адзін маленькі цьвічок у труну эпохі эўрабачаньняў і конкурсаў чалавечых арганізмаў, якая, безумоўна, павінна здохнуць пад енкі сваіх экзальтаваных адэптаў, якія з тупаватым выглядам пачнуць шукаць сабе нейкія іншыя заняткі там, у сьветлай будучыні.


Мартыда


Мартыда ў нас прадстаўлена новым прызначэньнем спадарыні Каткавец трагікамічнай гісторыяй пра тое, як прадаваць радзіму за 300 баксаў. Я маю на ўвазе Андрэя Гайдукова, супрацоўніка «Нафтана», якога абвінавачвалі ў шпіянажы. Тэма была менш папулярнай за тушку сталічнай абраньніцы, але тыя, хто трымае руку на ніцепадобным пульсе нашай гаротнай Бацькаўшчыны — выказваліся. Больш публічныя персоны — менш канкрэтна, менш публічныя — больш.

Андрэя Гайдукова называлі «палітвязьнем» (напрыклад у @humanrightshouse) і да нядаўняга моманту пільна сачылі за яго лёсам. Ну, вось Дзьмітры Галко (Будзімір) абураўся, што «ўсяго адна нататка ў камсамолцы пераўтварыла палітвязьня ў рэнэгата і гада».

Менавіта гэты артыкул праваабаронца Тацяна Равяка вось тут назвала «найбольш адэкватным матэрыялам, які тлумачыць справу Гайдукова». Хаця за 3 дні да таго пісала, што Праваабарончы цэнтр «Вясна» і РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» прыходзяць да наступнай высновы: асуджэнне А. Гайдукова з’яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным .

Інакш кажучы, усе спачатку спадзяваліся на тое, што рэжым накруціць на свой кардан яшчэ адну бязьвінную ахвяру, але пасьля высьветлілася, што ён (палітвязень), верагодна, такі пісаў лісты ў ЦРУ, а яго арганізацыя «маладых інтэлектуалаў» не падавала прыкметаў жыцьця ад свайго нараджэньня, і стала неяк сумна і пуста.

Як жа так: не хлусіць, значыць, крывавы рэжым? І нават Юры Дракахруст з Радыё Свабода ўпершыню выказаўся канкрэтна і сказаў, што ні больш ні менш:

«Я па шчырасьці так і не зразумеў, нашто было сьпяшацца прадстаўляць Гайдукова палітвязьнем? ... палітвязень — той, каго перасьледуюць за палітычныя перакананьні. Погляды ў Гайдукова былі , але што яго перасьледавалі менавіта за іх было сумнеўнай гіпотэзай».

А я вось думаю: ці гатовы мы сьцьвердзіць, што зямля плоская, калі з адміністрацыі прасочыцца інфармацыя, што — круглая?

А Севярын Квяткоўскі да гэтага напісаў: «А калі б чалавек хацеў стаць агентам ФСБ, колькі б яму далі?»


Фоткі з Саньнікавым і антысонечны зайчык Зімоўскі


Так, яшчэ — цікавая штука: усе, хто фізычна «там» посьцяць фоткі тыпу ці гэта.



А сыходзячы з колькасьці перапостаў, складваецца ўражаньне, што ТАМ — усе. А тут толькі я. Пішу пра іх невядома для каго.

А наагул у інтэрнэце нічога нікога асабліва не хвалявала. Ні Каткавец, ні плошча сьцяга, і толькі Аляксандр Зімоўскі, які, як антысонечны зайчык узьнікаў то тут то там на старонках фэйсбуку, будучы па нейкай не зразумелай мне прычыне зафрэнджаным усялякімі паважанымі людзьмі. І вось узьнікаў ён, паўсюль радасна лаяўся матам у камэнтах, гучна жартаваў і, заўважаны, напэўна, толькі мной, зьнікаў.

Я доўга думаў, каго ён мне нагадвае і зразумеў, што нагадвае ён, як я ўжо казаў, па-першае, антысонечнага зайчыка, а па-другое, джына ў бутэльцы, які са сваёй бутэлькі, пакрыўджаны на ўвесь сьвет, нешта тарахціць і чакае, пакуль яго яшчэ хто-небудзь патрэ. А ніхто ня трэ, таму, што свайму былому гаспадару джын абяцаў тое, чаго даць ня можа: ён абяцаў прымусіць кагосьці палюбіць свайго гаспадара) І вось джын стараўся, але любові так і не начараваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG