Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад ЗША ўхваліў ліцэнзію на пастаўкі сьмяротнай зброі Ўкраіне


Гэзэр Наўэрт

Паводле сьведчаньня Дзярждэпартамэнту, пакуль гаворка не ідзе аб урадавых пастаўках.

Урад ЗША ўхваліў ліцэнзію на камэрцыйныя пастаўкі Ўкраіне сьмяротнага ўзбраеньня, вырабленага амэрыканскімі кампаніямі, паведаміла тэлекампаніі CNN прадстаўніца зьнешнепалітычнага ведамства Гэзэр Наўэрт.

Наўэрт адзначыла, што 13 сьнежня Дзярждэпартамэнт апавясьціў Кангрэс ЗША пра ўхваленьне ім экспартнай ліцэнзіі, якая дазволіць Украіне закупіць у ЗША парыю стралковай зброі і боепрыпасаў.

Пра маштабы закупкі не паведамляецца. Паодле Наўэрт, пакуль гаворка не ідзе аб урадавых пастаўках.

Кангрэс ЗША санкцыянаваў продаж сьмяротнай зброі яшчэ ў 2014 годзе, але адміністрацыя тагачаснага прэзыдэнта Барака Абамы так і не прыняла канчатковае рашэньне.

У верасьні 2017 году амэрыканскі Сэнат ухваліў законапраект, што санкцыянуе выдзяленьне Ўкраіне дапамогі ў сфэры бясьпекі на суму 500 мільёнаў даляраў, уключаючы пастаўку абарончай сьмяротнай зброі.

Агульная сума амэрыканскіх ваенных паставак Украіне (безь сьмяротнай зброі) за апошнія некалькі гадоў склала амаль 750 мільёнаў даляраў.

XS
SM
MD
LG