Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» назвала найпапулярнейшыя кірункі зімовага распродажу. ІНФАГРАФІКА


Прэс-служба авіякампаніі «Белавія» назвала Радыё Свабода найбольш папулярныя маршруты паводле вынікаў распродажу 28-29 лістапада.

Усяго падчас акцыі было прададзена менш за траціну квіткоў — 44 869 квіткоў з 148 926 магчымых. Цэны на квіткі вагаліся ад 25 да 147 эўра. У цану квіткоў не ўваходзілі таксы і зборы.

У топ-5 кірункаў паводле вынікаў акцыі традыцыйна ўвайшлі Прага, Амстэрдам, Тэль-Авіў, Стамбул, Тбілісі.

Акцыя дзейнічала толькі на наўпроставыя маршруты авіякампаніі як зь Менску, так і ў Менск. У акцыі ня ўдзельнічаюць маршруты «Менск — Бэйрут» і «Бэйрут — Менск». Максымальны тэрмін знаходжаньня ў пункце прызначэньня — 1 месяц (калі квіток туды-назад). Час і дата вылету нязьменныя, а самыя квіткі незваротныя.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG