Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» будзе штрафаваць за перавышэньне нормаў вагі багажу на 50-100 эўра


Беларуская авіякампанія «Белавія» абвясьціла пра зьмены нормаў правозу багажу з канца кастрычніка 2017 году.

З аднаго боку, павысілася норма правозу рэчаў у багажы: цяпер пасажыры эканом-клясы могуць правозіць у багажы да 20 кг, пасьля зьменаў змогуць да 23 кг; для пасажыраў бізнэс-клясы замест 30 кг будзе два месцы ў багажы па 32 кг на кожнае. Нормы ручной паклажы не зьмяніліся: да 8 кг у эканом-клясе, да 12 кг у бізнэс-клясе, адно месца ручной паклажы — 50×40×20 см.

Але зь другога боку, значна павялічыліся штрафы за перавышэньне нормаў: калі раней за перавышэньне вагі багажу штрафавалі на сумы ад 1,4 да 15 эўра за кожны лішні кіляграм, то цяпер будуць штрафаваць на 50 эўра незалежна ад таго, колькі кіляграмаў складае перавышэньне. Таксама ўводзіцца штраф 50 эўра за лішняе месца багажу.

Такім чынам, штрафы за вагу і за месца могуць сягаць 100 эўра. Гэта значыць, за лішні багаж можна заплаціць больш, чым за палёт у Варшаву, Львоў ці Маскву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG