Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крумкачоў» аштрафавалі на 500 базавых велічынь


Беларуская фэдэрацыя футболу аштрафавала футбольны клюб «Крумкачы» за адмову ад удзелу ў матчы супраць ФК «Нёман», які меўся адбыцца 17 сакавіка, паведамляе сайт асацыяцыі.

«Крумкачоў» аштрафавалі на 500 базавых велічынь (12 250 рублёў) і прысудзілі тэхнічную паразу зь лікам 0:3 на карысьць горадзенскага клюбу «Нёман». За абразьлівыя паводзіны Беларуская фэдэрацыя футболу дыскваліфікавала і аштрафавала:

  • брамніка «Крумкачоў» Яўгена Касьцюкевіча — 5 матчаў і 50 базавых велічынь (1225 рублёў);
  • нападніка «Крумкачоў» Яраслава Багунова — 3 матчы і 20 базавых велічынь (490 рублёў).

Кіраўніцтва «Крумкачоў» 9 сакавіка прыняло рашэньне пра адмену матчу зь «Нёманам». Прычынай стала тое, што клюбу не далі ліцэнзіі на ўдзел у вышэйшай лізе. Арбітражнае паседжаньне камандзе не дапамагло — вырак пакінулі бязь зьменаў.

Клюбу адмовілі ў ліцэнзіі 26 лютага праз «сыстэматычныя парушэньні» патрабаваньняў рэглямэнту Фэдэрацыі футболу — неаднаразовае парушэньне тэрмінаў падачы дакумэнтаў, «зрыў працэсу ліцэнзіяваньня».

«Крумкачы» сьцьвярджаюць, што ліцэнзіі іх пазбаўляюць з парушэньнем правілаў Фэдэрацыі. У сваю чаргу, Фэдэрацыя сьцьвярджае, што невядомы спрабаваў даць хабар (бутэльку гарэлкі і шклянку мёду) чальцу камітэту, які займаўся статусам «Крумкачоў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG