Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа заклікаў прыцягнуць Асада, Расею і Іран да адказнасьці за «зьверствы» ў Сырыі


Гербэрт Макамастэр, архіўнае фота
Гербэрт Макамастэр, архіўнае фота

Злучаныя Штаты заклікаюць міжнародную супольнасьць прыцягнуць сырыйскі ўрад, Расею і Іран да адказнасьці за «адны з самых страшных зьверстваў у гісторыі», што чыняцца ў Сырыі, заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Гербэрт Макмастэр.

«Рэжым Асада беспарадкава забівае, катуе, морыць голадам, гвалтуе і труціць хімічнай зброяй уласны народ, — казаў Гербэрт Макмастэр. — Яны атакуюць лякарні і школы. Незьлічоная колькасьць сырыйцаў былі арыштаваныя або выкрадзеныя ці проста зьніклі бязь вестак».

Макмастэр наўпрост абвінаваціў Расею і Іран у падтрымцы прэзыдэнта Сырыі Башара Асада — а значыць, і гэтых злачынстваў. Паводле яго, усе краіны мусяць рэагаваць рашуча, а ня проста публікаваць жорсткія заявы, узмацняць эканамічныя санкцыі супраць Расеі і Ірану.

Пэнтангон у той жа час абвінаваціў Расею ў датычнасьці да злачынстваў Асада ў Сырыі, заклікаў Расею «перастаць забіваць нявінных сырыйцаў і дапусьціць востра неабходную дапамогу ва Ўсходнюю Гуту».

15 сакавіка ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі. У дадатковы санкцыйны сьпіс трапіла «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў» і 14 асобаў, зьвязаных зь ім. Але гэтыя санкцыі тычацца ўмяшаньня Крамлю ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

«Прэзыдэнт і генэрал Макмастэр працягваюць працаваць разам, каб аказваць ціск на Расею і рабіць тое, што трэба, — казала журналістам прэс-сакратарка Белага дому Сара Сандэрс. — Зноў жа, мяркую, вы можаце зразумець пазыцыю адміністрацыі па захадах, якія мы прынялі, увёўшы новыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG