Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі


Будынак Міністэрства фінансаў ЗША

Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі ў дачыненьні да Расеі. Такое рашэньне прыняло Міністэрства фінансаў ЗША.

У дадатковы санкцыйны сьпіс трапілі 14 асобаў і адна арганізацыя — Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў, таксама вядомае як «фабрыка троляў».

Амаль усе фізычныя асобы зьяўляюцца супрацоўнікамі Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў. У сярэдзіне лютага спэцпракурор ЗША Робэрт Мюлер абвінаваціў іх ва ўмяшаньні ў выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Шэраг СМІ паведамілі, што да «фабрыкі троляў» мае дачыненьне расейскі бізнэсовец Яўгеній Прыгожын, якога лічаць сябрам расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. У пачатку сакавіка Пуцін у інтэрвію NBC News пацьвердзіў факт знаёмства з бізнэсоўцам, але заявіў, што той не зьяўляецца яго сябрам. Сам Прыгожын і яго кампаніі «Конгорд менеджмент» і «Конкорд кейтерынг» былі ўключаныя ў санкцыйны сьпіс раней.

У ЗША вядзецца расследаваньне верагоднага ўмяшаньня Расеі ў амэрыкаснкія прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. У пачатку жніўня 2017 году спэцпракурор ЗША Робэрт Мюлер склікаў вялікую калегію прысяжных для расьсьледаваньня «расейскага сьледу». Мюлер высьвятляе, ці мела месца змова штабу Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі суперніцы Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Масква сваё ўмяшаньне ў выбары ў іншых дзяржавах адмаўляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG