Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскім кампаніям загадалі працаўладкаваць беспрацоўных. Улады: пытаем, чым дапамагчы


Юры Трушчанка, архіўнае фота
Юры Трушчанка, архіўнае фота

Зь мінулага тыдня шэраг менскіх камэрцыйных кампаніяў атрымалі ад гарадзкіх уладаў пісьмовыя патрабаваньні працаўладкаваць пэўную колькасьць беспрацоўных. Tut.by атрымаў адказы чыноўнікаў пра ўладкаваньне на працу «па разнарадцы».


Кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёну Менску Юры Трушчанка прызнаў, што такія лісты разаслалі больш як 200 камэрцыйным арганізацыям з колькасьцю працаўнікоў звыш 100 чалавек, а таксама ўсім дзяржаўным прадпрыемствам.

Але, кажа ён, лісты рассылалі, толькі каб «удакладніць, колькі ў рэальнасьці стварылі працоўных месцаў».

«На жаль, маніторынг сытуацыі паказаў, што многія прадпрыемствы, якія рэальна ствараюць працоўныя месцы, забываюць пра гэта даць справаздачу ў органы статсправаздачнасьці, — тлумачыць Трушчанка. — Таму мэта прыняцьця гэтага рашэньня — паглядзець, колькі прадпрыемствы стварылі новых працоўных месцаў».

Трушчанка кажа, што (нягледзячы на словы «дадатковае заданьне па паказьніку...») прыём на працу дадатковай колькасьці чалавек — гэта не абавязковае заданьне, а рэкамэндацыя. Санкцыі за «невыкананьне рашэньня» ўжывацца ня будуць, кажа ён.

«Пытаем у прадпрыемстваў, якія не стварылі новыя працоўныя месцы, чаму не атрымалася, і пытаем, чым ім дапамагчы», — дадае Трушчанка.

Тым часам Беларусь паступова страчвае работнікаў. Толькі з пачатку 2017 году, паводле Белстату, звольнілі амаль на 40 тысяч чалавек больш, чым прынялі на працу. За 5 гадоў Беларусь страціла 300 тысяч працоўных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG