Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра забітыя, 400 арыштаваныя ў «галодных» беспарадках у Вэнэсуэле


«Галодны пратэст» у Каракасе 14 чэрвеня. Фота: Marco Bello, Reuters
«Галодны пратэст» у Каракасе 14 чэрвеня. Фота: Marco Bello, Reuters

Хваля рабаваньняў і пагромаў крамаў, выкліканых харчовым крызісам у Вэнэсуэле, унесла ўжо чацьвертае жыцьцё, паведамляе Associated Press. Як заявіў губэрнатар штату Сукрэ, у сувязі зь беспарадкамі арыштавана больш за 400 чалавек , у іх ліку непаўнагадовыя.

Па зьвестках Вэнэсуэльскай абсэрваторыі гвалту, у краіне адбываецца каля 10 выпадкаў беспарадкаў на дзень, многія зь іх расьсейваюцца паліцэйскімі дубінкамі і сьлезацечным газам. У аўторак пратэстоўцы Каракаса блякавалі галоўную магістраль сталіцы ў 3 км ад прэзыдэнцкага палацу.

«Мы хочам ежы, а ня манга», — скандавалі пратэстоўцы Каракаса, маючы на ўвазе адсутнасьць базавых харчоў кшталту мукі ці малака.

Урад зьвязвае крызіс з харчамі і мэдыкамэнтамі з «эканамічнай вайной», якая вядзецца пры падтрымцы ЗША, абвінавачвае ў крызісе апазыцыю. У краіне ўведзеныя сыстэмы разьмеркаваньня харчоў, абвешчанае надзвычайнае становішча. Прэзыдэнт Нікалас Мадура​ адклаў рэфэрэндум аб сваёй адстаўцы з-за «недахопу часу». Дырэктар Вэнэсуэльскай абсерваторыі гвалту мяркуе, што такіх мераў ня будзе дастаткова — рабаваньні і пагромы працягнуцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG