Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэха дэмаршу ў Рыё: беларускіх паралімпійцаў папярэдзілі, каб яны не праводзілі публічных акцый


Цырымонія адкрыцьця Паралімпіяды-2016 у Рыё, архіўнае фота

Паралімпійцаў зь Беларусі афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасьці «любых публічных акцый» на Паралімпійскіх гульнях, у тым ліку па-за Алімпійскай вёскай, сказаў «Прэсболу» старшыня Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель.

Такое папярэджаньне зьявілася ў сувязі са здарэньнем на мінулай Паралімпіядзе ў Рыё ў 2016 годзе: тады спартовы функцыянэр Андрэй Фомачкін падтрымаў дыскваліфікаваных праз допінг расейскіх спартоўцаў, узьняўшы расейскі сьцяг падчас цырымоніі адкрыцьця спаборніцтваў.

Пасьля Фомачкін атрымаў ад расейцаў кватэру, а ад Беларусі — прызначэньне кіраўніком Рэспубліканскага цэнтру падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».

У расейскай дзяржаўнай і прадзяржаўнай прэсе ў сувязі з заявай Шэпеля зьявіліся навіны пад загалоўкамі накшталт «Сборная Белоруссии предупреждена о недопустимости использования флага РФ на Паралимпиаде» (ТАСС). Але гаворка не ішла пра менавіта расейскі сьцяг — Шыпель казаў толькі пра «публічныя акцыі», а не пра сьцяг нейкай канкрэтнай краіны. Гэта значыць, недапушчальныя «фомачкінскія» акцыі і зь любым іншым сьцягам, ня толькі расейскім.

Раней першы віцэ-прэзыдэнт НАК Андрэй Асташэвіч сказаў, што Беларусь ня кіне «братэрскую краіну» (зборную Расеі на Алімпіяду-2018 не пускаюць, а пусьцяць «зборную спартоўцаў з Расеі» без расейскай атрыбутыкі), але «ніякіх публічных акцый ня будзе». Ён недвухсэнсоўна заявіў, што спорт павінен быць «чысты і без палітыкі». «Давайце бяз акцый!» — сказаў ён.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG