Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні 10 верасьня пройдзе «Фэст вышыванкі»


«Цэнтар гарадзкога жыцьця» прыме 10 верасьня «Фэст вышыванкі», што ладзіцца супольна з «Арт-сядзібай», дабрачынным фондам «Вяртаньне» і крамамі Symblal.by і Imbryk.by.

Выстава-кірмаш пачнецца ў Горадні на вуліцы Савецкай, 3 апоўдні — на ёй абяцаюць «адмысловыя цэны» на вырабы майстроў з розных куткоў Беларусі. У той жа час пачнецца лекцыя Паўла Севярынца пра гарадзенскіх сьвятароў, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму. А 14-й адбудзецца прэзэнтацыя гістарычных мапаў і коміксаў мастака Яна Мяльніцкага. Праз паўгадзіны — выступ-гутарка з паэтам і пісьменьнікам Славамірам Адамовічам. А 15:30 выступіць паэтка Наста Кудасава. А 16-й будзе прэзэнтацыя літаратурных нататнікаў да 500-годзьдзя беларускага кнігадруку і выступ пісьменьніка Кірылы Стаселькі.

А 16:30 стартуе музычная праграма са сьпеваком Алесем Дзянісавым (вядомы па гуртах «КальЯн», «Людзі на балоце» і Dzieciuki), а 18-й выступіць праект «Танцы гарадзенскіх дворыкаў», у той жа час у піцэрыі на вуліцы Перамогі, 47 пачнецца бясплатны паб-квіз «Слава Воршы ўжо ня горша».

Арганізатар і вядоўца імпрэзы Алесь Мазанік кажа Свабодзе, што падобныя мерапрыемствы адбываліся і ў іншых гарадах Беларусі, але для Горадні гэта «хутчэй эксклюзіў».

Фэсты пад назвай «Дзень вышыванкі» у 2014 годзе пачала праводзіць «Арт-сядзіба», праз год урад Беларусі загадаў БРСМ правесьці свой уласны «Дзень вышыванкі» (атрымалася так).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG