Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Арт-сядзіба» ўгаварыла дзяржаўную фабрыку выпусьціць «правільную» стужку з арнамэнтам

Беларуская культурная пляцоўка «Арт-сядзіба» паведаміла, што «пайшла на зьдзелку зь дзяржавай»: дамовілася з магілёўскай дзяржаўнай фабрыкай «Стужка», што тая будзе самастойна вырабляць і выпускаць у продаж стужку зь беларускім арнамэнтам.

«Раней, калі мы ў іх закуплялі стужку з арнамэнтам і бела-чырвона-белую, яны казалі: замоўце 5 кілямэтраў стужкі, — кажа Свабодзе стваральнік „Арт-сядзібы“ Павал Белавус. — А цяпер мы дамовіліся, ды яны і самі былі ня супраць, выпусьціць добрую стужку, але ўжо без умовы, што нам трэба такі вялікі аб’ём купляць — мы купім сабе, колькі трэба, з таго накладу, што яны выпусьцяць у шырокі продаж.

Павал Белавус
Павал Белавус

У фабрыкі ўжо ёсьць асартымэнт розных стужак з арнамэнтам. Але большасьць арнамэнтаў такія... ну, ня вельмі прывабныя. Няма ў іх такога яскравага нацыянальнага калярыту: яны то зялёную нітку дабавяць, то зробяць стужку нейкай бляклай. А нам хацелася, каб была яркая бела-чырвоная стужка з пазнавальным арнамэнтам.

Менавіта гэты арнамэнт мы ўжо выкарыстоўвалі ў адзеньні, што выпускалі на Symbal.by. Мы прапанавалі: у нас ёсьць гатовы дызайн-макет, мы вам яго аддаём, а вы выпусьціце стужку менавіта з такім арнамэнтам. Гэта і адбылося. Тую стужку, што мы раней раздавалі, выраблялі таксама яны, але яе не было ў шырокім продажы. А пасьля таго, як яны ўбачылі, што ёсьць цікавасьць, што людзі пытаюць пра такую стужку, то яны запусьцілі яе ў продаж.

Раздача стужак у Менску

1/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
2/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
3/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
4/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
5/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
6/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
7/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
8/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
9/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
10/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
11/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
12/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
13/13
6 сьнежня у Менску раздалі больш за 10 тысяч стужак.
Previous slide
Next slide

Новая стужка даволі шырокая, 2,5 см, і гэта менавіта той арнамэнт, які выкарыстоўваўся ў традыцыйных строях. Думаю, яна будзе зручнай у аздабленьні і вырабе адзеньня, будзе клясна глядзецца і ў мэтах упрыгожваньня падарункаў, і дзеля пазначэньня сябе беларусам на заплечніках ці транспарце».

Крама Белавуса Symbal.by працягвае раздаваць стужку з арнамэнтам бясплатна — разам зь любой пакупкай. Акрамя стужак з арнамэнтам, «Арт-сядзіба» распаўсюджвала і бела-чырвона-белыя стужкі, якія замаўляла на той жа фабрыцы. Ды партыя гэтых стужак (якую зьбіраліся выпусьціць да прэзыдэнцкіх вырабаў-2015, але атрымалі з фабрыкі толькі пасьля выбараў) ужо скончылася, а новую фабрыка пакуль ня можа вырабіць: заяўляе, што няма патрэбных чырвоных нітак, якія замаўляюць з Кітаю. Ды ад ідэі бела-чырвона-белых стужак «Арт-сядзіба» не адмаўляецца і спадзяецца, што, быць можа, атрымаецца пераканаць фабрыку выпусьціць у шырокі продаж таксама і такую стужку.

Супраца з фабрыкай «Стужка» — не адзіная спроба «Арт-сядзібы» супрацоўнічаць зь дзяржавай. Раней, калі Савет Міністраў скапіяваў у «Арт-сядзібы» назву мерапрыемства «Дзень вышыванкі» (але правёў імпрэзу ў зусім іншым фармаце), Белавус прапаноўваў дапамогу БРСМ.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG