Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей апрануў дыпляматаў у «вышымайкі». Фотафакт

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей запрасіў кіраўнікоў акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў і чальцоў іхных сем’яў на «Дзень беларускай вышыванкі» 25 чэрвеня. Для гасьцей сьвята выступілі беларускія фольк-гурты Pawa і Guda.

Як і большая частка гасьцей, Макей быў не ў традыцыйнай беларускай вышыванай кашулі, а ў стылізаванай «вышымайцы» сучаснага пакрою, упрыгожанай арнамэнтам зь беларускімі матывамі (што праўда, вельмі рэдкага ў беларускім строі васільковага колеру).

Добра, што сёньня мы маем магчымасьць вярнуцца да гісторыі, вярнуцца да нашых каранёў, – сказаў міністар гасьцям, – Я лічу, што нашая сёньняшняя сустрэча – гэта таксама ваш унёсак у разьвіцьцё беларускай ідэнтычнасьці, у разьвіцьцё беларускай дзяржавы».

Міністар таксама падкрэсьліў, што нацыянальныя арнамэнты «яднаюць беларусаў зь іншымі славянскімі народамі», выказаў спадзеў, што традыцыя «дня вышыванкі» будзе разьвівацца.

Сьвята пад назвай «Дзень вышыванкі» прыдумала ў 2014 годзе «Арт-сядзіба», яна жа правяла шэраг такіх акцыяў у розных гарадах Беларусі. Стваральнікі «Арт-сядзібы» таксама стаяць за папулярызацыяй «вышымаек». У 2016 годзе паводле пастановы Савету міністраў свой «Дзень вышыванкі» стаў праводзіць БРСМ. Сёлетні дзяржаўны «Дзень вышыванкі» заплянаваны на 2 чэрвеня.
Паказаць яшчэ

Уладзімер Макей. Тут і ніжэй фота МЗС Беларусі
1

Уладзімер Макей. Тут і ніжэй фота МЗС Беларусі

Зьлева — Вера Палякова-Макей, жонка міністра
2

Зьлева — Вера Палякова-Макей, жонка міністра

Справа — Андрэа Віктарын, кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі
3

Справа — Андрэа Віктарын, кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі

4
Замежныя госьці «Дня вышыванкі»
5

Замежныя госьці «Дня вышыванкі»

6
Паказ ільняных вырабаў дзяржаўных прадпрыемстваў і вырабаў з прыватных калекцыяў
7

Паказ ільняных вырабаў дзяржаўных прадпрыемстваў і вырабаў з прыватных калекцыяў

8
XS
SM
MD
LG