Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Няма ніякіх прынцыповых, радыкальных рознагалосьсяў», — Макей пра пагадненьні аб рэадмісіі і візах


U.S. -- Belarusian Foreign Minister Uladzimer Makey attends the United Nations General Assembly in New York, September 21, 2016

Эўрапейскія партнэры зацікаўленыя ў заключэньні пагадненьняў паміж Беларусьсю і ЭЗ аб рэадмісіі і аб спрашчэньні візавага рэжыму.

Пра гэта заявіў сёньня журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей па выніках перамоў зь міністрам замежных і эўрапейскіх спраў Славаччыны Міраславам Лайчаком.

Паводле Макея, на перамовах з эўрапейскімі калегамі ён абмяркоўваў, сярод іншага, і пэрспэктывы спрашчэньня візавага рэжыму «ў кантэксьце нашых адносін з Эўразьвязам», і пэрспэктывы падпісаньня пагадненьня аб рэадмісіі.

«І тут нам неабходна проста працягваць дыялёг. Мы зацікаўленыя ў тым, каб дасягнуць пагадненьняў па названых тэмах. Я бачу зацікаўленасьць і з боку нашых эўрапейскіх партнэраў», — сказаў Макей.

Міністар дадаў, што ёсьць некаторыя тэхнічныя моманты, якія бакі павінны ўрэгуляваць.

«Яны знаходзяцца на стале перамоваў. Думаю, што падчас дыялёгу мы зблізім нашы пазыцыі. Няма ніякіх прынцыповых, радыкальных рознагалосьсяў».

Напярэдадні прадстаўнікі Беларусі і Эўразьвязу дамовіліся наконт тэксту будучага пагадненьня аб рэадмісіі (прыёме сваіх грамадзянаў, дэпартаваных зь іншай дзяржавы, і іншаземцаў, якія праз тэрыторыю краіны нелегальна трапляюць на чужую тэрыторыю).

XS
SM
MD
LG