Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень вышыванкі — ўпершыню ў Беларусі. Як гэта было? (ФОТА)

Дзень беларускай вышыванкі адбыўся ў Менску ўпершыню. Цягам некалькіх гадзінаў мерапрыемства наведалі каля 1500 чалавек. Дзень беларускай вышыванкі — гэта яшчэ і фэстываль беларускай культуры, а на кірмашы вырабаў можна набыць як традыцыйную вышыванку, гэтак і яе сучасную стылізацыю. Свае творы тут прэзентуюць стваральнікі і распаўсюднікі беларускага нацыянальнага адзеньня, сувэніраў ды ўпрыгожваньняў з нацыянальным калярытам. Дзень вышыванкі ладзіцца беларускімі НДА ў межах кампаніі «Зробім лепш».

XS
SM
MD
LG