Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі ў Расею дэпартавалі актывіста, затрыманага 25 сакавіка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аршанскі актывіст і расейскі грамадзянін Руслан Канавалаў дэпартаваны ў Расею ўвечары 30 сакавіка, піша Orsha.eu. Яму таксама забаронены ўезд у Беларусь на бліжэйшыя пяць год.

Руслан Канавалаў быў затрыманы раніцай 25 сакавіка на чыгуначным вакзале ў Баранавічах, калі зьбіраўся ехаць у Менск, каб прыняць удзел у сьвяточным мітынгу і канцэрце, прысьвечаным 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Актывіст зьвяртаўся са скаргай на дзеяньні адзьдзела па грамадзянству і міграцыі ў пракуратуру Баранавіцкага раёну, але быў дэпартаваны, нягледзячы на зварот.

Народжаны ў расейскім Краснаярску, Канавалаў каля 10 гадоў жыў у Беларусі, меў тут шмат сяброў і працу, узначальваў аршанскую Моладзь БНФ. Праз расейскае грамадзянства ён быў вымушаны раз на тры месяцы выяжджаць у Расею, а потым вяртацца ў Баранавічы. Аднак перад 25 сакавіка не пасьпеў у чарговы раз гэтага зрабіць.

Канавалава даставілі ў Расею ў суправаджэньні двух міліцыянтаў. Аршанскія актывісты пасьпелі сустрэцца зь ім, перадаць некаторыя рэчы, што ён пакінуў у Воршы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG