Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскага блогера Пятрухіна, якога трымалі пад арыштам на #БНР100, яшчэ і аштрафавалі


Сяргей Пятрухін

29 сакавіка суд Ленінскага суду Берасьця прызнаў блогера Сяргея Пятрухіна вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыянтам і пакараў штрафам памерам 1102,5 рубля (45 базавых велічыняў).

Судзьдзя Аляксандар Семянчук ухваліў такое рашэньне, заслухаўшы сьведкаў-міліцыянтаў і тлумачэньні Пятрухіна. Сяргей Пятрухін віны не прызнаў, ён кажа, што непадпарадкаваньня супрацоўнікам міліцыі не было.

«45 базавых. Гэта з улікам, што ў мяне сын і я беспрацоўны. Ды адседзеў яшчэ трое сутак. Таму дзякуй, што далі не 50, а толькі 45», — сказаў Свабодзе Сяргей Пятрухін пасьля суду.

Блогер заявіў, што абавязкова будзе абскарджваць вырак.

Сяргей Пятрухін быў затрыманы ўвечары 23 сакавіка. Яго даставілі ў пастарунак, абвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыянтам, і выходныя ён правёў у ізалятары. У нядзелю 25 сакавіка Сяргей Пятрухін плянаваў асьвятляць Дзень Волі і акцыю пратэсту праціўнікаў акумулятарнага заводу ў Берасьці.

Пятрухін заявіў, што лічыць суды перасьледам за «дапамогу ў асьвятленьні незадавальненьня грамадзянаў, якія дабіваюцца спыненьня будаўніцтва акумулятарнага заводу».

Агулам Пятрухіна аштрафавалі за апошні час на 150 базавых велічынь — больш як на 3000 рублёў.

Засуджаны блогер Сяргей Пятрухін: «Я ў апазыцыі да зладзеяў і карупцыянэраў»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG