Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя берасьцейскія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў


Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін

24 сакавіка стала вядома пра затрыманьне берасьцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.

Актывіст АГП, блогер Аляксандар Кабанаў распавёў, што Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў Ленінскім ізалятары часовага ўтрыманьня Берасьця, а ў панядзелак яго будуць судзіць.

«Я ня мог датэлефанавацца Сяргею Пятрухіну ў пятніцу ўвечары. Падумаў, можа прыватнымі справамі заняты, а калі сёньня, у суботу, ён ня выйшаў на сувязь, то стаў тэлефанаваць у ізалятары. І вось, у ізалятары Ленінскага РАУС Берасьця пацьвердзілі, што Сяргей Пятрухін у іх. За што ён затрыманы не сказалі, але выходныя ён правядзе там, а ў панядзелак яго будуць судзіць», — сказаў Аляксандар Кабанаў.

Спадар Кабанаў мяркуе, што гэтае затрыманьне — прэвэнтыўнае напярэдадні акцый у Берасьці — дазволенага Дня Волі і традыцыйнага «кармленьня галубоў» праціўнікамі акумулятарнага заводу, што адбываецца па нядзелях.

А 11.30 стала вядома і аб затрыманьні і блогера Аляксандра Кабанава ў Бярозе. Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу 18 сакавіка ў Берасьці.

Сваё затрыманьне Аляксандар Кабанаў трансьляваў на фэйсбук

Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў — блогеры, якія робяць шмат відэасюжэтаў аб будаўніцтве акумулятарнага заводу «АйПауэр» каля Берасьця. Многія жыхары пратэстуюць з нагоды гэтай будоўлі, яны лічаць, што завод нанясе шкоду іх здароўю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG