Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода пакажа Чарнобыльскі шлях у Менску і Астраўцы. Жывая трансьляцыя ад 18:00


У 32-ю гадавіну чарнобыльскай катастрофы ў Менску пройдзе Чарнобыльскі шлях — штогадовая акцыя ў памяць аб ахвярах аварыі на ЧАЭС і яе наступстваў. Сёлетняя акцыя пачне разьлічаную на паўгода кампанію супраць будаўніцтва Беларускай АЭС пад назвай «Астравецкі шлях».

Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам. Збор пачнецца а 18-й гадзіне 26 красавіка на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік», адтуль шэсьце пойдзе да чарнобыльскай капліцы (храма ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканьне загінулых») у парку Дружбы народаў, каля якой пройдзе мітынг. Час завяршэньня акцыі — 20:30. Адначасова з Чарнобыльскім шляхам, у Кіеўскім сквэры, які недалёка ад храма, пройдзе дазволены мітынг КХП БНФ.

Свабода будзе весьці відэатрансьляцыю Чарнобыльскага шляху ад 18-й гадзіны на Youtube і ў сацсетках, плянуюцца ўключэньні нашага карэспандэнта з Астраўца, дзе будуецца БелАЭС, і з зоны, забруджанай чарнобыльскай аварыяй. Таксама будзе весьціся жывы блог на сайце svaboda.org.

Ад чарнобыльскай катастрофы так ці іначай пацярпеў ці ня кожны беларус — каля 60% радыяактыўных ападкаў аселі на тэрыторыі Беларусі, забруджана ў прыкметнай ступені каля 70% тэрыторыі краіны, на моцна забруджаных тэрыторыях жыве каля 12% насельніцтва.

Як 300 Хірасімаў. 32 гады таму Беларусь накрыла радыяцыйная хмара Чарнобылю

Як жывуць землякі савецкага партфункцыянэра, які заклікаў не панікаваць пасьля Чарнобылю

ТЭСТ. Што вы ведаеце пра Чарнобыль?

Пасьля Чарнобылю, перад Астраўцом. Роздум ліквідатара

Пазбавіцца страху. Чарнобыльскі шлях Украіны за 32 гады

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG