Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Чарнобыльскім шляхам будзе Астравецкі


Чарнобыльскі шлях — 2016
Чарнобыльскі шлях — 2016

Заяўка на правядзеньне сёлетняга Чарнобыльскага шляху была пададзеная ў Менскі гарвыканкам на мінулым тыдні. Арганізатары заплянавалі збор а 18-й гадзіне 26 красавіка на пляцоўцы каля Акадэміі навук, да 18.30 там будуць разгорнутыя стэнды, ад 18.30 да 19.00 пройдзе мітынг на прыступках Акадэміі навук, з 19.00 да 20.30 заплянаванае шэсьце традыцыйным маршрутам — праспэктам Незалежнасьці і вуліцай Сурганава да Чарнобыльскай капліцы ў Парку Дружбы народаў. Ля капліцы будуць памінаць памерлых ад чарнобыльскай катастрофы.

Заяўнікі спадзяюцца, што адказ будзе атрыманы ў канцы гэтага тыдня. Аргкамітэт даручыў кантактаваць з Менгарвыканкамам лідэру руху «За свабоду» Юрасю Губарэвічу.

Заяўку падалі 7 арганізацый: Партыя БНФ, АГП, рух «За свабоду», БСДП, БХД, рух салідарнасьці «Разам», партыя «Зялёныя», у аргкамітэт таксама ўвайшла экалягічная арганізацыя «Экадом». КХП БНФ будзе падаваць сваю заяўку на мітынг у Кіеўскім сквэры Менску.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў абвясьціў збор сродкаў на Чарнобыльскі шлях. Грошы патрэбны на аплату хуткай дапамогі, закуп літаратуры, арганізацыю круглых сталоў. Вольга Кавалькова з аргкамітэту Партыі БХД заявіла, што арганізатары запросяць на Чарнобыльскі шлях міністра прыроды.

Кампанія «Астравецкі шлях» будзе доўжыцца 6 месяцаў

Чарнобыльскі шлях — 2017
Чарнобыльскі шлях — 2017

​Арганізатары Чарнобыльскага шляху — 2018 расказалі, што акцыя 26 красавіка стане пачаткам маштабнай кампаніі «Астравецкі шлях». Кампанія будзе праходзіць цягам 6 месяцаў. Акцыі (круглыя сталы аб праблемах Чарнобыля, збор подпісаў за спыненьне будаўніцтва БелАЭС) у рамках кампаніі пройдуць у розных гарадах, у тым ліку ў Астраўцы, Заслаўі, Радашковічах, Маладэчне, Вілейцы, Навалукам’і, Белаазёрску. Арганізатары кампаніі будуць дамагацца спыненьня будаўніцтва Беларускай АЭС.

Зьміцер Кучук з Партыі зялёных (БПЗ) паведаміў, што 24 красавіка адбудзецца круглы стол «Паміж Чарнобылем і Фукусімай». Форум пройдзе ў менскім гатэлі «Манастырскі», на яго запрашаюць прадстаўнікоў Літвы.

Чарнобыльскі шлях — 2016
Чарнобыльскі шлях — 2016

Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, толькі 15% жыхароў Беларусі разумеюць рызыкі ад таго, што на будаўніцтве Беларускай АЭС выкарыстаныя расейскія тэхналёгіі і што Беларусь прывязваецца да расейскіх тэхналёгій і ядзернага паліва.

Як сказаў Янукевіч, Чарнобыльскі шлях сёлета будзе прысьвечаны памяці ахвяраў выбуху на ЧАЭС, пратэсту супраць дзеяньняў уладаў ня толькі ў Астраўцы, але і ў Берасьці, дзе пачалі будаваць акумулятарны завод насуперак пратэстам гараджан.

«Гэта каб быў пачуты чарнобыльскі звон, які б’е па будучыні беларускай нацыі», — заявіў Янукевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG