Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста асудзяць за «непадпарадкаваньне», бо адмовіўся ісьці на «прафіляктычную гутарку» ў КДБ


Belarus - Niezalieznasci avenue, Minsk, soviet architecture, KGB headquaters, Hieorhi Zaborski
Belarus - Niezalieznasci avenue, Minsk, soviet architecture, KGB headquaters, Hieorhi Zaborski

У судзе Баранавіцкага раёну 23 сакавіка маюць судзіць актывіста Ільлю Сянько. Як піша «Вясна», яго абвінавачваюць у «непадпарадкаваньні законнаму патрабаваньню службовай асобы», бо не прыйшоў на «прафіляктычную гутарку» ў КДБ.

Пры гэтым, сьцьвярджае «Вясна», асабіста Ільлю Сянько запрасілі на гутарку толькі праз тэлефон. Ён адмовіўся прыходзіць безь пісьмовай позвы, а позву на яго імя перадалі ягонай маці, якую таксама выклікалі на размову ў КДБ.

Паводле артыкулу 25 закону «Аб асновах дзейнасьці па прафіляктыцы правапарушэньняў», чалавека могуць выклікаць на прафіляктычную гутарку ў тым ліку пасьля адміністрацыйнага парушэньня, для чаго дастаткова толькі рашэньня службовай асобы, якая праводзіла разгляд справы гэтага чалавека.

У пункце пра адміністрацыйныя правапарушэньні не ўдакладняецца, у якой форме мусіць быць выклік і каму павінны даваць позву (асабіста выкліканаму ці таксама родзічам), хоць у пункце пра гутаркі з вызваленымі з турмы згадваецца, што выклік робіцца ў пісьмовай форме. Артыкул 32 гэтага закону абавязвае грамадзяніна прыбыць для гутаркі па выкліку, але за парушэньне гэтага прадугледжаная толькі «адказнасьць, вызначаная заканадаўчымі актамі» (без удакладненьня таго, якая і ў якіх умовах).

Баранавіцкі суд у сьнежні асудзіў Сянько за допіс з выявай нацысцкай сымболікі на пяць базавых велічыняў (115 рублёў) з канфіскацыяй жорсткага дыска кампутара, вынятага падчас ператрусу. Паводле асуджанага, у сваім допісе «ЎКантакце» ён не прапагандаваў, а высьмейваў фашызм.

За «непадпарадкаваньне» яму цяпер пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічыняў (49-1225 рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG