Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ злавіў на хабарніцтве кіраўніка Дэпартамэнту авіяцыі. Ён затрыманы


Уладзімер Косьцін, архіўнае фота

КДБ Беларусі 20 сакавіка затрымаў дырэктара Дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і тэлекамунікацый Беларусі Ўладзімера Косьціна. Яго злавілі на атрыманьні хабару памерам 3500 даляраў, паведамляе сайт Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

Разам з Косьціным затрымалі таго, хто даваў хабар — «прадстаўніка адной з камэрцыйных структур». Якой дакладна, КДБ не называе. Вядуцца сьледчыя дзеяньні.

Заведзены крымінальныя справы паводле крымінальных артыкулаў 430.3 «Атрыманьне хабару» і 431.2 «Даваньне хабару». Затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG