Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі сельскагаспадарчы інстытут прадставіў «аналяг Google Maps». І тут жа закрыў яго


Беларускія мапы dzz.by

Абноўлена: Неўзабаве пасьля прэзэнтацыі сэрвіс закрылі без тлумачэньняў.

На выставе «TIBO» Беларускае прадпрыемства сельскагаспадарчых аэрафотагеадэзічных пошукаў прадставіла інтэрнэт-сэрвіс са спадарожнікавымі і авіяздымкамі тэрыторыі Беларусі. БЕЛТА называе рэсурс «аналягам Google Maps».

Мапы можна знайсьці па адрасе dzz.by/izuchdzz. Каб пабачыць спадарожнікавыя здымкі, трэба ў левым мэню выбраць пункт «Ортофотомозаика».

Шмат якія ўчасткі зьнятыя ў высокай якасьці – здымкі нават лепшыя за прадстаўленыя на Google Maps. Але выявы прыблізна паловы тэрыторыі Беларусі прадстаўленыя чорна-белымі або ў «кіслотнай» каляровай гаме. Палову тэрыторыі Беларусі (але ня ўсю, дзе «кіслотныя» колеры) плянуецца «перазьняць» цягам 2018-2019 гадоў.

Сэрвіс можна назваць «аналягам Google Maps» хіба ў гэтых спадарожнікавых фота: схемы вуліцаў і дарогаў бяруцца зь іншых сэрвісаў (зь няправільнай трансьлітэрацыяй назваў кшталту «vulitsa Lyenina»), падрабязных зьвестак пра аб’екты на мапе няма, як няма і пракладаньня маршрутаў або мапы затораў на дарогах у рэальным часе.

Канкурэнтам Google Maps часам называюць іншую праграму беларускага паходжаньня: мабільныя мапы Maps.me (якім цяпер валодае расейская Mail.ru). Кампанія не стварала ўласныя мапы, але зрабіла праграму доступу да «народных» мапаў на плятформе OpenStreetMaps, на парадак больш папулярную за аналягі.

Топ-5 беларускіх ІТ-стартапаў, купленых замежнымі гігантамі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG