Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Mail.Ru абвінавацілі ў дапамозе спробам блякаваць Telegram


Раскамнагляду у барацьбе супраць мэсэнджара Telegram дапамагае расейскі ІТ-холдынг Mail Ru Group, сьцьвярджаюць інтэрнэт-актывісты, якія сочаць за блякаваньнем. Паводле іх, Mail.ru апошнімі днямі «скануе інтэрнэт» і паведамляе Раскамнагляду аб прыватных VPN і проксі-сэрвісах, зьвязаных з Telegram. Пацьверджаньня гэтай інфармацыі з іншых крыніц пакуль няма.

Раскамнагляд спрабуе абмежаваць доступ да Telegram за адмову перадаць ФСБ Расеі ключы шыфраваньня ад перапіскі карыстальнікаў. У барацьбе з мэсэнджарам ведамства заблякавала ўжо каля 18 мільёнаў ІP-адрасоў буйных амэрыканскіх кампаній. У Расеі ад гэтага пацярпелі сотні онлайн-сэрвісаў і сам Раскамнагляд.

Telegram дагэтуль працуе. Трафік мэсэнджара толькі вырас ад пачатку блякавання. Амэрыканскі саюз абароны грамадзянскіх свабод (ACLU) заклікаў кампаніі Amazon, Google, Microsoft і Apple, падтрымаць Telegram і дазволіць яго распрацоўнікам зьмяняць IP-адрасы без абмежаваньняў.

На фоне спробаў заблякаваць Telegram у Расеі пачалася кампанія мэсэнджара «ТамТам». Ён быў створаны кампаніяй Mail.ru, зьвязанай з блізкім да Крамля мільярдэрам Алішэрам Усманавым. Гендырэктар холдынгу Mail. Ru Group Барыс Дабрадзееў раней заяўляў, што «няправільна зьвязваць запуск і прасоўваньне "ТамТам" з блякаваньнем Telegram».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG