Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прайшоў першы дзень «Басовішча». Фоты з Instagram


Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» праводзіцца ў 28-ы раз 14–15 ліпеня недалёка ад Гарадку на Падляшшы.

У конкурсе маладых выканаўцаў узялі ўдзел BarRokka, Leibonik/Башлыкевіч, SnopSnoŭu, Teleport, пераможцу назавуць у другі дзень. У першы дзень выступалі беларускія гурты The Superbullz, «Дай дарогу!», Re1ikt, Ilo&Friends,.K, «Нагуаль» і сэрбы Neozbiljni Pesimisti. У другі дзень выступяць «Стары Ольса», Akute, Naviband, польскія рэпэры Лона і Вэбэр і іншыя.

Жывыя трансьляцыі з «Басовішча» вядзе «Радыё Рацыя», дзень першы тут.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG