Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага асьветніка, амэрыканскага навукоўца Барыса Кіта пахаваюць у чацьвер 15 лютага ў нямецкім горадзе Вісбадэне на праваслаўных могілках царквы Сьвятой Лізаветы.

Пачатак адпяваньня а 13 гадзіне.

На гэтых могілках Барыс Кіт каля 30 гадоў таму выкупіў участак. Паколькі сьвятары ў гэтай царкве памяняліся, то знайсьці дакумэнты на ўчастак заняло шмат часу.

Вянок памяці. Барыс Кіт

Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе ў Пецярбургу, бачыў Лютаўскую рэвалюцыю. Пасьля кастрычніцкага перавароту бацька адвёз яго на радзіму — у цяперашні Карэліцкі раён. Пасьля заканчэньня Віленскага ўнівэрсытэту быў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай і Наваградзкай беларускіх гімназіяў. У часе Другой сусьветнай вайны цярпеў ад перасьледу савецкіх і нацысцкіх уладаў. Эміграваў у ЗША, дзе рэалізаваў сябе ў праграме астранаўтыкі. Барыс Кіт — адзін з распрацоўшчыкаў ракетнага паліва. На Беларусі зноў пабываў і атрымаў прызнаньне на пачатку 1990-х гадоў, пасьля абвяшчэньня незалежнасьці.

Памёр самы стары беларус сьвету, асьветнік і навуковец Барыс Кіт

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG