Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыяваны збор подпісаў за ўшанаваньне ў Наваградку імя Барыса Кіта


Літаратура пра Барыса Кіта

Актывісты заклікаюць пераназваць вуліцу Савецкую ў Наваградку на вуліцу ў гонар ганаровага грамадзяніна горада Барыса Кіта, які памёр 1 лютага на 108-ым годзе жыцьця.

Падпісанты пэтыцыі з патрабаваньнем пераназваць вуліцу Савецкую у гонар ганаровага грамадзяніна Наваградка Барыса Кіта лічаць, што яго імем павінна быць названая менавіта адна з цэнтральных вуліц горада.

На іх перакананьне, было б найвялікшай гістарычнай справядлівасьці, каб «у самым сэрцы горада знаходзіліся б дзьве вуліцы, названыя ў гонар славутых сыноў Наваградчыны — Адама Міцкевіча і Барыса Кіта».

У пэтыцыі таксама цытуюцца словы Барыса Кіта, які сказаў у свой час, «што атрымаць званьне ганаровага грамадзяніна Наваградка было для яго найважнейшай пашанай».

Барыс Кіт памёр у Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцьця. Ён быў найстарэйшым беларусам сьвету, вядомым беларускім дзеячом замежжа, выбітным навукоўцам-астрафізыкам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG