Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон асудзіў забойства расейскага амбасадара ў Турэччыне


У цэнтры: амбасадар Андрэй Карлаў. Зьлева: забойца

Афіцыйны Вашынгтон рашуча асудзіў забойства расейскага амбасадара ў Турэччыне Андрэя Карлава, выказаўшы салідарнасьць і прапанаваўшы Расеі і Турэччыне дапамогу ў расьсьледаваньні злачынства. Амэрыканскія прэса і экспэрты зьвяртаюць увагу на магчымую сувязь паміж забойствам амбасадара і сытуацыяй у Сырыі.

Белы дом і Дзяржаўны дэпартамэнт рэзка асудзілі напад на расейскага амбасадара ў Анкары. «Гэтая жудасная атака на чальца дыпляматычнага корпусу непрымальная. Мы адзіныя з Расеяй і Турэччынай у нашай рашучасьці супрацьстаяць тэрарызму ва ўсіх яго формах», — заявіў прэс-сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Нэд Прайс.

Абраны прэзыдэнт Дональд Трамп выказаў спачуваньні сваякам пасла: «Забойства пасла зьяўляецца парушэньнем цывілізаванага парадку і заслугоўвае аднадушнага асуджэньня». Амэрыканская прэса зьвяртае ўвагу на тое, што 22-гадовы паліцэйскі, які страляў, выкрыкваў: «Не забудзьце Алепа, не забудзьце Сырыю!», размахваючы пісталетам над паслом Расеі, які сплываў крывёй.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG