Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію «Залаты апостраф» атрымалі Дубавец, Сільнова і Найдзёнаў

абноўлена
Сяргей Дубавец
1/12 Сяргей Дубавец
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Людка Сільнова
2/12 Людка Сільнова
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Мікіта Найдзёнаў
3/12 Мікіта Найдзёнаў
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Сын Ніла Гілевіча Сяргей Гілевіч атрымаў прэмію за бацьку
4/12 Сын Ніла Гілевіча Сяргей Гілевіч атрымаў прэмію за бацьку
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Анатоль Івашчанка
5/12 Анатоль Івашчанка
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Барыс Пятровіч
6/12 Барыс Пятровіч
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Алесь Бяляцкі
7/12 Алесь Бяляцкі
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Мікіта Найдзёнаў
8/12 Мікіта Найдзёнаў
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Андрэй Хадановіч
9/12 Андрэй Хадановіч
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
10/12
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч і Ўладзімер Някляеў
11/12 Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч і Ўладзімер Някляеў
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Belarus - Award ceremony of «The Gold apostrophe» in Minsk, 9Feb2015
12/12 Belarus - Award ceremony of «The Gold apostrophe» in Minsk, 9Feb2015
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Previous slide
Next slide

Сяргей Дубавец стаў ляўрэатам у намінацыі «Проза» за публікацыю «Вайна і мір. Справаздача» ў 71-м нумары.

У намінацыі «Паэзія» прэмію атрымала Людка Сільнова за падборку вершаў «Тэхніка дэтэктыўнага пісьма» ў 69-м нумары.

Прэміяй за высокі ўнёсак у літаратуру уганараваны Ніл Гілевіч. Узнагароду за ляўрэата атрымаў сын народнага паэта Сяргей Нілавіч.

У намінацыі «Дэбют» прэмію атрымаў Мікіта Найдзёнаў за публікацыю вершаў «Гэта не зразумее ніхто апроч».

«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў». Пераможцамі становяцца творцы, якія друкаваліся на старонках выданьня. Прэмія можа ўручацца пісьменьніку толькі адзін раз.

У намінацыі «Проза» прэтэндэнтамі былі:

Сяргей Дубавец. «Вайна і мір. Справаздача».

Сяргей Рублеўскі. «Адыходнікі». Апавяданьне.

Андрэй Стэфановіч. «Нататкі пра Эрнэста Саву, вандроўніка і вар’ята».

У намінацыі «Паэзія» на прэмію прэтэндавалі:

Данута Бічэль. «Настальгія па дзявочай краіне».

Ярына Дашына. «Пакой чаканьня».

Людка Сільнова. «Тэхніка дэтэктыўнага пісьма».

У намінацыі «Дэбют» —

Мікіта Найдзёнаў. «Гэта не зразумее ніхто апроч». Вершы.

Дзьмітры Лавіцкі. «Птушыная нара». Вершы.

Павал Хадзінскі. «Дваццаць тры гадзіны свабодных адносінаў».

Сёлетнія прэтэндэнты маюць шырокую геаграфію: Берасьце, Горадня, Лёндан, Віцебск.

Інтэрнэт-галасаваньня сёлета не было.

Першымі ляўрэатамі «Залатога апострафа» сталі Васіль Быкаў (проза), Алесь Бадак (паэзія) і Глеб Лабадзенка (дэбют).

Ну, а за 10 гадоў, калі ўлічыць, што да трох асноўных дадаваліся яшчэ іншыя намінацыі — «за высокі ўклад у сучасную літаратуру», па выніках інтэрнэт-галасаваньня, — ляўрэатамі сталі каля сарака беларускіх літаратараў. Ад вядомых, масьцітых (Вольгі Іпатавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзімера Някляева, Анатоля Вярцінскага) да амаль нікому не вядомых — у намінацыі «Дэбют».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG