Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ананіч: «Мы не дапусьцім, каб інфармацыйная прастора нашай сувэрэннай дзяржавы стала арэнай супрацьстаяньня і канфліктаў»


Лілія Ананіч на адкрыцьці прэс-цэнтру кісялёўскага «Sputnik Беларусь» у Менску.
Лілія Ананіч на адкрыцьці прэс-цэнтру кісялёўскага «Sputnik Беларусь» у Менску.

Мінстар інфармацыі Лілія Ананіч у інтэрвію БЕЛТА пракамэнтавала затрыманьне аўтараў расейскіх сайтаў: Юрыя Паўлаўца, Дзьмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі, якія супрацоўнічалі з сайтамі Regnum, Lenta.ru і Eurasia Daily. Сьледчы камітэт распачаў супраць затрыманых крымінальныя справы аб распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.

Затрыманы яшчэ адзін прыхільнік «рускага сьвету» — карэспандэнт Regnum Сяргей Шыптэнка

Паводле Ананіч, Міністэрства інфармацыі зьвярнулася ў Сьледчы камітэт, пасьля аналізу шэрагу публікацыяў названых інфармацыйных рэсурсаў:

«Аналіз інфармацыйнай прасторы выявіў, што ў апошні час пачасьціліся факты зьяўленьня ў шэрагу СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў матэрыялаў тэндэнцыйнага, а часам і адкрыта дэструктыўнага характару ў дачыненьні да Беларусі, дзяржаўнай улады нашай краіны, беларускага народа, — заявіла Ананіч. — У тым ліку неаднаразова мелі месца факты публікацыі падобных матэрыялаў на расейскіх інфармацыйных рэсурсах Regnum, Lenta. ru, Eurasia Daily і іншых.

У такіх публікацыях ставіцца пад сумненьне сувэрэнітэт Беларусі, утрымліваюцца абразьлівыя выказваньні ў адрас беларускага народа, яго гісторыі, мовы, культуры. Найбольшую актыўнасьць у публікацыях такога роду матэрыялаў праяўляе ІА Regnum, падаючы ў тэндэнцыйным ключы дзейнасьць кіраўніка беларускай дзяржавы, уладных структур у розных галінах — палітыцы, эканоміцы, культуры. Пры гэтым увесь час мусіруюцца тэзісы пра нібыта „зыходзе Беларусі на Захад“, „антырасейскай палітыцы беларускай улады“ і гэтак далей».

Чыноўніца паведаміла, што пра падобныя факты беларускі бок інфармуе сваіх расейскіх калег і прапануе прыняць меры па фактах такіх публікацыяў.

«Мы не дапусьцім, каб інфармацыйная прастора нашай сувэрэннай дзяржавы стала арэнай супрацьстаяньня і канфліктаў. Зь якога б вэктара нам ні падкідвалі гэтыя ідэі — ці з Захаду, ці з Усходу», падкрэсьліла Ананіч.

Міністар таксама дадала, што з 2015 году Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 88 інфармацыйных рэсурсаў. Зь іх 24 — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, 39 — за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркотыкаў, 19 — за неналежную рэкляму, 2 — за табуіравануюх лексіку, 3 — за прапаганду парнаграфіі, 1 — за распаўсюд інфармацыі, якая можа учыніць шкоду нацыянальным інтарэсам.

У 2016 годзе таксама вынесена 7 папярэджаньняў інтэрнэт-рэсурсам. З 2015 года дасьледавана больш за 500 узораў інфармацыйных матэрыялаў, у 120 зь іх выяўленыя прыкметы экстрэмізму.

Эдуард Пальчыс: Свабода слова і падбухторваньне да вайны — гэта розныя рэчы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG