Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Алкаеў пра тэракт у Бэрліне: «Трэба было спачатку страляць, а пасьля разьбірацца»


Алег Алкаеў, архіўнае фота

Былы начальнік «Валадаркі», палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў, які цяпер жыве ў Бэрліне, адказаў на пытаньні Свабоды пра тэракт, што адбыўся ў ноч на 20 сьнежня.

Спадар Алег, вы як чалавек, які жыве ў Бэрліне, што адчуваеце пасьля тэракту?

— Гэта вельмі трагічнае здарэньне, але яно было прадказальным. Таму што немцы са сваім мэнталітэтам ставяцца да іншых так, нібыта ўсе вакол таксама як немцы. Яны не разумеюць, чым усходнія народы адрозьніваюцца ад эўрапейцаў. Яны думаюць, што ўсё можна вырашыць дабром. Насамрэч гэта ня так.

Я лічу, што сёньня самая эфэктыўная барацьба з экстрэмізмам – на тэрыторыі Расеі. Там спачатку страляюць, а пасьля разьбіраюцца. Гэта не ідэальны спосаб, але лепшага не існуе.
Алег Алкаеў

Але ж даваць рады мусіць паліцыя, але не звычайныя жыхары…

— У тым і справа, што тут вельмі вялікі мінус нямецкай паліцыі. Яна абсалютна не гатовая працаваць у такіх экстрэмальных умовах, можа фіксаваць толькі вонкавыя праявы злачыннасьці. Калі факт адбыўся, тады толькі пачынаюць варушыцца. А глыбінных працэсаў, якія адбываюцца ўсярэдзіне некаторых этнічных калектываў, яны не вывучаюць. У выніку людзі пачынаюць разумець, што ўсё можна. Я лічу, што сёньня самая эфэктыўная барацьба з экстрэмізмам – на тэрыторыі Расеі. Там спачатку страляюць, а пасьля разьбіраюцца. Гэта не ідэальны спосаб, але лепшага не існуе.

Вы маеце на ўвазе, што трэба забіваць падазраванага ў тэрарызьме, а толькі пасьля высьвятляць, ці меў ён намер падарваць?

— На жаль, падчас разьвіцьця экстрэмальнай сытуацыі іншага выйсьця няма. А як іначай гарантаваць, што чалавек, абматаны поясам шагіда, не ўзарве сябе ў людным месцы? Калі апараты вылічылі, што ёсьць такі чалавек, то трэба страляць і пасьля разьбірацца. Іншага не прыдумалі. Няма такога ідэоляга, які зможа падысьці да шагіда з бомбай і ўгаварыць не падрываць яе. Вось учора забілі расейскага амбасадара. І забіў яго паліцэйскі, які дакладна ведаў, што яго застрэляць адразу, але гэта яго не спыніла. І ніхто б ня змог яго спыніць.

Грузавік наехаў на натоўп на кірмашы ў Бэрліне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:04 0:00

А як дзейнічае паліцыя ў Нямеччыне?

— Тут падыходзяць, ветліва вітаюцца, просяць паказаць дакумэнты і доўга-доўга тлумачаць нешта, нават калі чалавек нічога не разумее па-нямецку. Усё вельмі ветліва. На зьнявагі і грубасьці яны не рэагуюць. Прычым сваіх яны могуць пакараць, але калі чалавек не разумее, то вельмі складана. Таксама я лічу няправільным тое, што немцы для сябе вылучаюць радыкальны і нерадыкальны іслам. Але рэч у тым, што ад нерадыкальнага ісламу да радыкальнага – палова кроку. Паліцыя тут разьлічана на нармальных людзей з эўрапейскім мэнталітэтам. На тых, хто вуліцу перайшоў на чырвонае сьвятло ці ня там машыну прыпаркаваў. Тут паліцыя не гатовая працаваць зь людзьмі зь іншым мэнталітэтам. Яны ня могуць даць рады нават віетнамцам, якія тут вякамі нелегальна цыгарэтамі гандлююць і нават не хаваюцца.

Гэта пешаходная зона, трапіць на транспарце туды можа толькі той, хто вельмі добра падрыхтаваўся і вывучыў шляхі, як туды можна пад’ехаць.
Алег Алкаеў

Няма сумневу, што гэта тэракт?

— Гэта тэракт, 100%. Я выключаю варыянт, што адмовілі тармазы ці нешта падобнае здарылася. Я жыву ў Бэрліне 16 гадоў і добра ведаю месца, дзе адбылася трагедыя. Туды выпадкова ніяк не заедзеш. Гэта пешаходная зона, трапіць на транспарце туды можа толькі той, хто вельмі добра падрыхтаваўся і вывучыў шляхі, як туды можна пад’ехаць.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG