Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 чалавек загінулі, 50 параненыя ў выніку наезду грузавіка на натоўп на кірмашы ў Бэрліне

абноўлена

У Бэрліне арыштаваны кіроўца грузавіка, які ўрэзаўся ў натоўп людзей на калядным кірмашы.

Аўтамабіль праехаў больш за шэсьцьдзесят мэтраў па тэрыторыі кірмашу. У выніку не менш за дванаццаць чалавек загінулі, каля 50 былі параненыя.

Нямецкія ўлады не паведамілі пра грамадзянства ахвяраў і пацярпелых ад тэракту ў Бэрліне.

Грузавік, душачы людзей і гандлёвыя палаткі, праехаў ад 50 да 80 мэтраў. У яго кабіне знаходзіліся два чалавекі. Адзін з іх, які сядзеў на пасажырскім месцы, знойдзены паліцыяй мёртвым. Кіроўца грузавіка выскачыў з машыны і паспрабаваў уцячы. Адзін з людзей, якія ўбачылі гэта, пачаў перасьледаваць яго і паведамляць каардынаты ў паліцыю. Меркаваны злачынец быў затрыманы паліцыяй прыкладна за два кілямэтры ад месца здарэньня.

Мапа здарэньня ў Бэрліне
Мапа здарэньня ў Бэрліне

Як паведамляе «Нямецкая хваля», фура належала польскай фірме Арыэля Зураўскага. Па заяве ўладальніка фірмы, грузавік вёз сталёвыя канструкцыі з Італіі ў Бэрлін. За рулём машыны павінен быў знаходзіцца стрыечны брат Зураўскага, аднак з 16 гадзін сувязь з ім была страчаная. Не выключана, што машына была скрадзеная і трапіла ў рукі зламысьнікаў.

Паліцыя не выключае вэрсію тэракту. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, паводле зьвестак мясцовай прэсы, у бэрлінскіх уладаў была інфармацыя аб магчымым тэракце на адным з калядных кірмашоў.​

Грузавік наехаў на натоўп на кірмашы ў Бэрліне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:04 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG