Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія ўлады не паведамілі пра грамадзянства ахвяраў і пацярпелых ад тэракту ў Бэрліне


Грузавік наехаў на натоўп на кірмашы ў Бэрліне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:04 0:00

Грузавік наехаў на натоўп на кірмашы ў Бэрліне

У МЗС Беларусі пакуль няма адказу на пытаньне, ці ёсьць беларусы сярод ахвяраў і пацярпелых ад тэракту ў Бэрліне, які адбыўся ўвечары 19 сьнежня.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык запэўніў, што там уважліва сочаць за сытуацыяй і паабяцаў, што як толькі зьявіцца такая інфармацыя, пра яе адразу паведамяць. Нямецкія ўлады яшчэ не паведамілі пра грамадзянства ахвяраў і пацярпелых ад тэракту ў Бэрліне.

У Бэрліне арыштаваны кіроўца грузавіка, які ўрэзаўся ў натоўп людзей на калядным кірмашы. Аўтамабіль праехаў ад 50 да 80 мэтраў па тэрыторыі кірмашу. У выніку ня менш за дванаццаць чалавек загінулі, каля 50 былі параненыя.

У кабіне знаходзіліся два чалавекі. Адзін зь іх, які сядзеў на пасажырскім месцы, знойдзены паліцыяй мёртвым. Кіроўца грузавіка выскачыў з машыны і паспрабаваў уцячы. Адзін чалавек з тых, хто ўбачылі гэта, пачаў перасьледаваць яго і паведамляць каардынаты ў паліцыю. Меркаваны злачынец быў затрыманы паліцыяй прыкладна за два кілямэтры ад месца здарэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG