2006 год – алімпійскі. Але апроч немалых выдаткаў на падрыхтоўку да зімовай Алімпіяды ў Турыне, заплянаванае будаўніцтва цэлага шэрагу спартовых аб’ектаў. Комплексная перабудова чакае стадыён “Трактар”. Працягнецца будаўніцтва гарналыжных курортаў, запраектаваныя лядовыя палацы ў дзевяці раённых цэнтрах, ад імя Лукашэнкі пабудуюць абяцаны велатрэк чэмпіёнцы сьвету Натальлі Цылінскай. Аднак самым дарагім абяцае стаць культурна-спартовы комплекс “Менск-Арэна” на 20 тысячаў гледачоў (дагэтуль гаворка ішла пра 13-15 тысяч, але спыніліся на двух дзясятках, што перавышае стандартныя эўрапейскія аналягі). І хоць указ Лукашэнка падпісаў, у Фэдэрацыі хакею пра гэта нават ня ведаюць. Прадстаўнік фэдэрацыі Сьвятаслаў Кісялёў патлумачыў, што комплекс толькі фармальна будзе мець хакейную спэцыялізацыю.
(Кісялёў: ) “Функцыянальна можа яно і так. Але арэна разглядаецца толькі як хакейная пляцоўка ў разрэзе магчымасьці арганізацыі і прыёму Чэмпіянату сьвету. Культывавацца, мяркую, там могуць усе віды спорту”.
(Карэспандэнт: ) “Іншымі словамі, нейкі менскі хакейны клюб у якасьці гаспадара пляцоўкі туды прапісаны ня будзе?”.
(Кісялёў: ) “Пра гэта, ведаеце, увогуле няма нават размовы. У прынцыпе, шчыра скажу, фэдэрацыя хакею мае вельмі ўскоснае дачыненьне да будаўніцтва. На нас такія пытаньні неяк і не ўскладаліся. Але зараз размова пра тое, каб яе ўвогуле пачалі будаваць”.
У адпаведнасьці з дакумэнтам ад абкладаньня мытамі вызваляюцца матэрыялы і абсталяваньне, якія будуць увозіцца для будаўніцтва комплексу. Фінансавы бок праекту не агалошваецца, аднак летась, падчас абмеркаваньня магчымасьці ўдзелу ў праекце фінскай кампаніі “Skanska”, фігуравала лічба 90 мільёнаў даляраў. Ня выключана, што як і зь іншымі аб’ектамі, канчатковая сума будзе карэктавацца. Аднак рашэньне на будаўніцтва “Менск-Арэны” рэвізіі ўжо не падлягае.
У кулюарах жартуюць: прэзыдэнцкай хакейнай камандзе ўжо цесна ў невялікіх залях і мацнейшай “вэтэранскай зборнай сьвету” (як ахрысьцілі каманду афіцыйныя СМІ) трэба новая пляцоўка. На 5 студзеня анансуецца чарговы Калядны міжнародны хакейны турнір на прызы прэзыдэнта Беларусі. Міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў сказаў: турнір выклікаў такі міжнародны рэзананс, што гасьцей чакаюць яшчэ больш. З такімі тэндэнцыямі размова пра 20-тысячнік набывае рэальныя абрысы. Спартовы тэлевядучы Ўладзімер Даўжэнка кажа, што спартовая будаўнічая галіна хоць і прыбытковая, але небясьпечная для тых, хто “сядзіць” на тэндэрах – ужо пяць супрацоўнікаў міністэрства з падачы Камітэту дзяржкантролю арыштаваныя за будаўнічую актыўнасьць.
(Даўжэнка: ) “Тэндэры – гэта самае балючае месца. Я маю інфармацыю, што “адкат” на асобных будынках дасягае 800 тысяч даляраў. Пад крымінальнай справай ужо пяць чалавек. Яшчэ раней дырэктар комплексу “Стайкі” Кіян быў прыбраны, а там дагэтуль будаўніцтва ідзе. Не хачу нікога абвінавачваць, але калі лягічна ланцужок выбудоўваць, то ведамства Тозіка сапраўды знайшло парушэньні. Там, дзе будоўля, там цэмэнт заўсёды не “шасьцісотага” гатунку, а ў лепшым выпадку “чатырохсоты”. А потым, як Краснапольская школа, дзесьці нешта рухне”.
Цяпер у прафэсійным хакеі справы беларусаў не такія добрыя. Захоўвацца непрыемная тэндэнцыя – ад’езд беларускіх хакеістаў за мяжу, перадусім, у Расею. Нядаўна група беларускіх спартоўцаў атрымала расейскае грамадзянства: гэта Алег Антоненка, Андрэй Башко, Сергей Задзялёнаў, Алексей Круцікаў, Яраслаў Чупрыс; яшчэ раней расейцам стаў Руслан Салей. Пра іхняе вяртаньне ў беларускую лігу можна казаць зь вялікай нацяжкай. Відавочна, што кіраўнік фэдэрацыі хакею, міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў дагэтуль з жахам успамінае адборачны турнір да Алімпійскіх гульняў, на фінішы якога беларусы бязвольна саступілі адзіную пуцёўку латышам.
Заказчыкам у праектаваньні і будаўніцтве комплексу “Менск-Арэна” выступае Менскі гарвыканкам. Фінансаваньне праектных працаў будзе весьцітся коштам сродкаў бюджэту. На будаўніцтва рашэньнем Лукашэнкі адведзена пяць гадоў.