(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Танец... Ад экстатычнага плясу шамана да сучасных бурлівых дыскатэк, ад танца жывёлаў да вытанчана дакладнага балета. Пчолы ў танцы перадаюць інфармацыю аб мэданосе, птушкі – вырашаюць, хто лідэр у стаі. У многіх мітах у танцы Бог стварае Сусьвет. У танцы кадуецца баявое мастацтва. А для сучаснай моладзі ужо не проста танцы, а дыскатэка. Яны канцэнтруюць у сабе ледзь ня сэнс жыцьця і вышэйшую асалоду.”
(Тацяна Валодзіна: ) “Танец – і самадастатковая форма з каштоўнай рытмаплястычнай выявай, і гульня, у вышэйшай ступені свабодная, і зададзеная пэўным узорам, калі цела – цацка, а жэст – выразьнік волі і пачуцьцяў. Танец – пачуцьцёвая рэалізацыя ідэі. Фальклёрны танец – ня проста стыхійная выява настрою, эмоцый, але і пэўным чынам зашыфраваная інфармацыя. Пра сьвет, пра сябе і сваё месца ў сьвеце, пра суседзяў далёкіх і блізкіх. У ім – радасьць зносінаў і радасьць творчасьці, крыніца энэргіі і бясконцая бездань сакральных сэнсаў.”
(Ракіцкі: ) “Найперш, дзе вытокі танцаў? Што сталася прычынаю ці якімсьці штуршком іх зьяўленьня?”
(Валодзіна: ) “Бясспрэчнае сакральнае паходжаньне танца. Нарадзіўся ён з магічнага абраду. Продкі нашыя, архаічны чалавек верылі, што з духамі, багамі і усім космасам можна – і трэба – мець кантакт. А адной з умоваў такога узаемаразуменьня станавіўся рытмічны рух. Рытмічныя магічныя рухі складваліся ў пэўныя комплексы, ці так бы мовіць – танцы. Сёньня разьмяжоўваюць некалькі канцэпцый паходжаньня танца. Сярод іх тэалягічная – у божым паходжаньні; касмалягічная, што выводзіць танец з касмарытмічных уплываў; сацыялягічная, якая гісторыю танца дачыняе да надіндывідуальных грамадзкіх структураў: працы, паляваньня; біялягічная, якая вытокі танца зьвязвае з імітацыяй паводзінаў жывёл.”
(Ракіцкі: ) “Існуюць нават псыхалягічныя канцэпцыі танцу. Цьвердзяць, што гэта свайго роду ап’яненьне, эўфарыя, калектыўны наркотык... ”
(Валодзіна: ) “Ясна тое, што рытмічныя шматпаўторныя рухі уводзяць чалавека ў пэўны стан сьвядомасьці. Сьвядомасьць трансфармуецца. Людзі гатовыя. Толькі вось да чаго? І тут ужо пачынае выразна выяўляцца адрозьненьне шаманскага, народнага, рэлігійнага танцаў. Але б які ён ні быў, танец – гэта стан, які ідзе адтуль, з глыбінь падсьвядомасьці, слаба кантралюецца, ахоплівае цалкам і надоўга.”
(Ракіцкі: ) “Кажучы пра гісторыю танца, уяўляюцца нам першабытныя дзікуны, што, паеўшы чалавечыны, скачуць каля вогнішчаў. І клічуць свайго бога. Але ж і на вясковым вясельлі, і на гарадзкой дыскатэцы неяк думаецца пра іншае. Усё ж шлях танца падаецца вельмі і вельмі працяглым. Ці ня так?”
(Валодзіна: ) “І так, і не. Бо гэта з большага зьнешнія адрозьненьні. А мы са сваімі інтэрнэтамі і касманаўтамі адышлі ад тых дзікуноў зусім недалёка. Праўда, мала хто паверыць, што скачучы, махаючы рукамі і падкідаючы нагамі, ён уступае ў сакральную сувязь з вышэйшай сілай. Але сябе самога танцор прыводзіць менавіта ў такі стан, што і далёкі продак. Воіны рыхтавалі сябе да паходу ваяўнічымі танцамі, паляўнічы імітаваў рухі жывёл і свае ўласныя, неабходныя для посьпеху. Беларусы суправаджалі танцамі гаспадарчыя працы, сустракалі вясну і замацоўвалі сацыяльныя падзеі.”
(Ракіцкі: ) “Вядома, што царква паставілася да танцаў асабліва нэгатыўна. Летапісцы-хрысьціяне звалі іх паганскім, бясоўскім скаканьнем. У скоках бачыўся грэх. Як зрэагаваў на такія тлумачэньні фальклёр?”
(Валодзіна: ) “У рэчышчы такіх поглядаў узьнікаюць паданьні аб чартоўскім паходжаньні танцаў. Быццам бы сам Люцыпар ня грэбаваў топнуць калі нагою...У шматлікіх былінах апісваюцца скокі чарцей з ведзьмамі:”
“Асаблівы спрыт пры танцах тлумачыцца тым, што самых заядлых танцораў уночы чэрці б’юць смалянымі бізунамі па пятах і нагах. Гэта можна нават пабачыць, калі паглядзець на іх праз лучыначку ці рэштку дошкі ад дамавіны, зь якое выпаў сучок. Аднак гэта дужа небясьпечна. Як толькі усьміхнесься такім выдумкам і чортавым каленцам – чорт сьцебане цябе па вачох.”
(Ракіцкі: ) “Мы казалі ўжо, што ў танцах – выява пачуцьцяў, эмоцыяў. А ці можа быць у танцах нацыянальнае, этнічнае? Што розьніць танец, скажам, шатляндцаў ад танцу беларусаў, ці кітайцаў?”
(Валодзіна: ) “Малюнак танца, акрамя абумоўленасьці чыста эмацыйнай, агульначалавечай, люструе сабою ўласна мэнталітэт. А тут ужо – цэлая прастора для разважаньняў. Што першаснае пры фармаваньні этнасу? Гісторыя, культура? Характар? А чаму характары такія розныя? Цікавай падаецца ідэя ляндшафтнай прычыннасьці, калі этнас фармуе тое прыроднае асяродзьдзе, у якім ён зараджаецца і жыве. І праўда – як танцуюць грузін, украінец і беларус? Грузін кідае угору мячы і шаблі, скача, стрыжэ нагамі, і гэта ўсё ўверх, бо акружаны аўл гарамі, асноваю – вэртыкаль. А ўкраінец у шырачэзных штанох як скочыць ад дзьвярэй – аж адразу праз усю сцэну, быццам ляціць над бясконцым сваім стэпам. А беларус ня мае ні высокіх гор, ні бязьмежных прастораў, таму і танцы ягоныя без асаблівых кантрастаў, такія ж някідкія, спакойныя, як пэйзаж дзе ля Нёману.”
(Ракіцкі: ) “Ну а сам малюнак танца? Усе гэтыя пераходы, зьмейкі, лініі? Наколькі яны выпадковыя? Ці тут перадусім эстэтыка?”
(Валодзіна: ) “Калі б малюнак танца выявіць графічна, дык прачытаецца тут арнамэнт, менавіта той арнамэнт, што шыфруе інфармацыю на ручніках, падалах ды посьцілках. Тут тыя ж крывулі, ромбы, хвалі і кручкі.”
(Ракіцкі: ) “Ну а зараз больш канкрэтна. Што, як і калі танцавалі беларусы?”
(Валодзіна: ) “Нашыя старажытныя танцы – на слыху: Лявоніха, Мяцеліца, Крыжачок, Мікіта, Млынок, Таўкачыкі, Падушачка, Зязюля, Юрачка... Танцы гэта пераважна парна-масавыя, хаця сустракаюцца і сольныя варыянты. У аснове беларускай танцавальнай лексыкі – дробныя рухі (пераменны крок, падэбаск, шасэ, падбіўка, прытуп). Жаночы танец істотна не адрозьніваецца ад мужчынскага. Многія з танцаў маюць гульнявы, драматызаваны характар. Ад 19 стагодзьдзя моцны уплыў аказалі полькі і кадрылі. А танцаваць, сабраўшыся, маглі усе... Вось як апісвае “Мяцеліцу” Міхал Федароўскі:
“Зьбіраюцца ў пары, беруць у рукі рушнікі і становяцца ў рад. Пачынаецца музыка, і ў адно імгненьне узьнімаецца сапраўдная завіруха. Усе пары кідаюцца раптам, першая, праскочыўшы пад рушніком, прапускае другую, трэцюю, чацьвёртую, колькі ёсьць, другая, праскочыўшы пад рушніком, прапускае трэцюю, трэцяя – чацвёртую – і гэдак далей. Усё гэта робіцца так хутка і усімі парамі разам. Трэба зьдзіўляцца, як стройна, хутка і нават грацыёзна адбываецца уся гэтая мітусьня..”
“А вось “Таўкачыкі” – танец-сола. На падлозе крыж-накрыж клаліся дзьве лучыны. Танцор ці танцорка мусілі, не закранаючы іх, на насочках вырабляць розныя па ва ўсіх чатырох утвораных квадратах. Танцуючы “Жабку,” мужчыны надзвычай спрытна імітавалі яе скокі ды павадкі, што дало падставы асабліва цнатлівым зьбіральнікам залічыць гэты танец да непрыстойных. Ну, а славутая “Лявоніха”, якую Лявон палюбіў ды чаравічкі ёй купіў, наагул паўставала як міні-спэктакаль.”
(Ракіцкі: ) “Што можна сказаць пра музычнае суправаджэньне народных танцаў беларусаў? Што нацыянальнага, адметнага тут?”
(Валодзіна: ) “Танцавалі пад бубен і скрыпачку, ды пад дуду, радзей пад гармонік. Калі ж скрыпач заставаўся без суправаджэньня бубна, то іграў з так званым адбоем. Гэта значыць хтосьці выбіваў такт двума звычайнымі пруткамі. Ну, а роля дуды – бясспрэчная. “Ой, без дудкі, без дуды, ходзяць ножкі не туды. А як дуду пачуюць, тады самі танцуюць”. Ня рэдкія былі і танцы “пад язык” – са сьпевамі песень, прыпевак.”
(Ракіцкі: ) “Калі танцы актыўна жывуць і сёньня, то такая форма харэаграфічнага мастацтва як карагоды застаецца толькі на сцэне. А чым вылучаюцца беларускія карагоды?”
(Валодзіна: ) “Для карагодных танцаў, такіх як “Гусарыкі”, “Чарот”, “Пеўнік”, характэрныя розныя камбінацыі рухомых фігур і разнастайныя дэкаратыўныя перапляценьні рук, тут жа віртуозныя каленцы салістаў ды імклівыя рухі ўсіх удзельнікаў. Карагоды часьцей прымяркоўваліся да каляндарных сьвятаў, выконваліся на вуліцы пры вялікім зборы народу. Вядомыя калядныя карагоды. Важна тое, што станавіліся такія дзеі важнай формай і сцэнай маладзёвых знаёмстваў і заляцаньняў. Як у Юрачкі з аднайменнага карагода:
“Пары танцам ішлі адна за адною з лёгкім прытопам. Апошнім ішоў Юрачка, вытанцоўваючы розныя каленцы. Калі пары праходзілі круг, Юрачка забіраў у першага хлопца ягоную дзяўчыну і той, застаўшыся без партнэркі, займаў месца ззаду і выконваў ролю Юрачкі. Карагод доўжыўся, пакуль усе хлопцы ня выканаюць гэтую ролю. А тон задавала песьня-драма: – А чаго ты, Юрачка, ды ня жэнісься, Прыйдзе вясна, дзе ты дзенесься... -
А папоўну узяць, багамольлівая маць, Усю ноч ня сьпіць да усё моліцца. Ды купчанку узяць – не падатлівая, знаць, Усю ноч ня сьпіць, усё таргуецца.... Пакуль не трапіць Юрачка на роўніцу...”
(Ракіцкі: ) “А затым пяройдзе Юрачка на шэйк, брэйк-данс, а Лявон будзе любіць сваю Лявоніху толькі на сцэне. Але танец як такі жыве. Больш таго, танец, дыскатэка, як люстра, адбіваюць сабой ідэалы і прыярытэты, уплываюць на сьвядомасьць і думкі.”
(Валодзіна: ) “Зараз ужо кажуць пра дыскатэку як псыхалягічную зброю. А сацыёлягі і псыхолягі разважаюць, як вытрымаць тую мяжу, за якой танец пераўтвараецца ў наркотык. Узгадаем канец шасьцідзесятых... На Захадзе маладзёвая рэвалюцыя. І тады ідэолягі ад улады зразумелі: няхай лепш танцуюць, чымсьці на барыкады. З гэтага часу і хлынула хваля дыскаманіі, калі танцпляцоўкі зьмяніліся на дыска. І гэта ня проста зьмена шыльдаў, гэта новы лад жыцьця. Жыцьця такога ж духоўнага, як песьні, што ліюцца адтуль... Але традыцыйныя полькі ды падыспані жывуць і яшчэ дачакаюцца свайго адраджэньня.”