Суд прызнаў несапраўднымі і зьневажальнымі для гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча зьвесткі, надрукаваныя ў “Народнай Волі” за 1 сакавіка 2005 году ў артыкуле “Ліст Гайдукевіча. І факс Гайдукевічу”, у якім гаварылася пра запазычанасьць у амаль 1 мільён даляраў старшыні ЛДП Дзяржаўнай кампаніі продажу нафты Іраку ў час кіраваньня Садама Хусэйна. Гаворыць судзьдзя Любоў Валевіч:
(Валевіч: ) “З улікам маральных і псыхалягічных пакутаў пазоўніка і ўласьцівых яму індывідуальных адметнасьцяў, фактычных абставінаў нанясеньня маральнай шкоды, улічваючы паўторную публікацыю тэксту артыкулу пасьля звароту пазоўніка, суд прыйшоў да высновы, што належыць спагнаць з “Народнай Волі” на яго карысьць 100 мільёнаў рублёў”.
Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч адмовіўся пракамэнтаваць рашэньне суду для Радыё Свабода. У сваім пазове ў суд ён патрабаваў, каб “Народная Воля” выплаціла яму 200 мільёнаў рублёў. Першая ж рэакцыя галоўнага рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча была наступная:
(Сярэдзіч: ) “Яшчэ ня вечар. Гэта толькі пачатак…”
Галоўны рэдактар “Народнай Волі” зьбіраецца абскарджваць рашэньне суду ў судах вышэйшых інстанцыяў.
Кіраўнік цэнтру юрыдычнай дапамогі СМІ Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў абураны такім рашэньнем суду:
(Пастухоў: ) “Я чакаў, што з улікам усіх абставінаў, самы максымум можа быць 50 мільёнаў. Але 100 мільёнаў — гэта проста абсурдная абсалютна сума, нерэальная нават, як было сказана ў рашэньні суду “з улікам асаблівасьцяў пазоўніка”. Я лічу, што такое рашэньне суду ня толькі незаконнае, але і несправядлівае па сутнасьці”.
А для прадстаўніка “Народнай Волі” ў судзе, намесьніка старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту юрыста Гары Паганяйлы рашэньне суду ня стала нечаканым.
(Паганяйла: ) “Пры беларускім правасудзьдзі іншага і чакаць было складана. З аднаго боку, суд прызнае, што зьвесткі аб запазычанасьці ня могуць быць прызнаныя нэгатыўнымі. Зь іншага боку, суд, тым ня менш, лічыць, што гэтыя зьвесткі закранулі гонар і годнасьць спадара Гайдукевіча”.
Рэдакцыі “Народнай Волі” належыць надрукаваць абвяржэньне, а таксама аплаціць судовыя выдаткі. На абвяшчэньні прысуду прысутнічала прадстаўніца офісу АБСЭ, аднак яна ня стала камэнтаваць рашэньне суду.
Нагадаем, рэдакцыі газэты “Народная Воля” гэтаксама належыць выплаціць 15 мільёнаў рублёў кампэнсацыі шасьцярым жыхарам Салігорску і Клецку. На мінулым тыдні ў судзе Ленінскага раёну было прызнана, што публікацыя іх подпісаў у газэце пад зваротам аб стварэньні руху “Воля народу” зьневажае іх гонар і годнасьць і не зьяўляецца праўдзівай.
Гл. таксама Беларускія журналісты і палітыкі камэнтуюць рашэньне суду ў справе "Народнай Волі"